Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

22.10.2019

У Пухавіцкім раёне працуе шэсць стацыянарных участкаў па перапісе насельніцтва

Важнае звяно ў правядзенні перапісу - стацыянарныя ўчасткі, куды могуць прыйсці людзі, каб адказаць на пытанні. У нашым раёне іх створана шэсць: два ў Мар'інай Горцы і па адным у пасёлках Дружны, Свіслач, Рудзенск, Праўдзінскі. Прымаць наведвальнікаў яны будуць на працягу ўсяго перыяду правядзення перапісу - па 30 кастрычніка ўключна. Работнікі аддзела статыстыкі па Пухавіцкім раёне пастаянна курыруюць працу стацыянарных участкаў, аказваюць метадычную і практычную дапамогу.

— У арганізацыі работы стацыянарных участкаў няма дробязяў, — лічыць начальнік аддзела статыстыкі па Пухавiцкаму раёну Леанід Красьнік. - Важна, каб людзі дакладна ведалі, па якіх адрасах ўчасткі знаходзяцца, у які час працуюць. Таму наяўнасць неабходных шыльдаў, паказальнікаў, інфармацыйных стэндаў - справа далёка не другарадная.

У ходзе аднаго з аб'ездаў, які мы здзейснілі разам з работнікамі раённага аддзела статыстыкі, Леанід Міхайлавіч пастаянна звяртаў увагу на наяўнасць неабходнай інфармацыі і на эстэтыку афармлення ўсіх інфармацыйных стэндаў. А на саміх участках - на ўмовы, у якіх працуе перапісны персанал. На яго думку, і перапісчыкам, і рэспандэнтам павінна быць камфортна там, дзе праводзіцца перапіс. Таму асвятленне, тэмпература і парадак у памяшканнях - важныя складнікі ў арганізацыі працы.

Першым пунктам на карце маршруту стаў перапісны ўчастак у гарадскім пасёлку Свіслач, размешчаны ў Доме культуры. Падчас нашага візіту ён не пуставаў: перапісчыца Вікторыя Сазонава гутарыла з жыхаркай пасёлка Наталляй Краўчанка.

На стацыянарным участку ў пасёлку Дружны, таксама размешчаным у Доме культуры, працавалі Марына Кулік і Вольга Дзевятава. Для нас яны падвялі некаторыя вынікі папярэдняга дня: на перапісны ўчастак прыйшлі прадстаўнікі 26 домаўладанняў і перапісалі не толькі сябе, але і членаў сваіх сем'яў (так можна па ўмовах правядзення акцыі). Прымацаваныя да ўчастку перасоўныя пункты ў сельскай мясцовасці перапісалі 501 домаўладанне. Да 10 гадзін бягучага дня на ўчастку ўжо пабывала 9 чалавек.

Спецыялісты падзяліліся некаторымі сваімі назіраннямі. Найбольш актыўнай групай насельніцтва, якая праходзіць перапіс на стацыянарных участках, з'яўляюцца ветэраны. Іх стаўленне да акцыі можна параўнаць з стаўленнем да выбарчай кампаніі: людзі лічаць, што прайсці перапіс - гэта іх грамадзянскі абавязак.

Працуючыя на перапісным участку спецыялісты адзначылі, што па актыўнасці людзей можна вызначыць, на якіх прадпрыемствах раёна была праведзена якасная тлумачальная праца. Напрыклад, у Дружным вельмі актыўна праходзяць перапіс работнікі ЦЭЦ-5, дзе адбыўся сход працоўнага калектыву, на якім ішла гаворка пра тое, што перапіс насельніцтва — гэта важная дзяржаўная справа.

У гарадскім пасёлку Праўдзінскі на перапісным участку ў дзень рэйду працавала Вольга Тэжар. Яна настаўнік, і ў момант візіту рэйдавай групы гутарыла са сваімі калегамі. Наогул педагогі больш ахвотна выбіралі іншую форму - перапіс праз сетку Інтэрнэт. А мясцовыя жыхары даволі актыўна наведваюць стацыянарны ўчастак. Ёсць дні, калі там пабывала 28 наведвальнікаў. Для невялікага населенага пункта гэта добры паказчык.

Як падкрэсліў Леанід Красьнік, людзі, якія працуюць на стацыянарных участках, да даручанай справы ставяцца з усёй сур'ёзнасцю.

Чытаць 703 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»