У рамках акцыі работнікі Пухавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з зацікаўленымі службамі Пухавіцкага раёна правядуць абследаванне супрацьпажарнага стану домаўладанняў адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян, інвалідаў, сем'яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і іншых груп павышанай сацыяльнай рызыкі.
Падчас рэйдаў ратавальнікі правядуць прафілактычныя гутаркі з насельніцтвам аб захаванні правілаў пажарнай бяспекі, а таксама нагадваюць аб небяспецы пакідання дзяцей без нагляду дарослых. Таксама будзе правярацца стан электраправодкі і электраабсталявання, правільнасць эксплуатацыі пячнога ацяплення ў дамах.