Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

15.10.2019

Пра славутасці нашага раёна госці абласных «Дажынак» маглі даведацца на падворку «Пухавіцкі дзівосы»

Аб славутасцях нашага раёна госці свята маглі даведацца на падворку «Пухавіцкія дзівосы». Знак геаграфічнага цэнтра Беларусі і вядомы шматлікім падарожнікам перавернуты дом у музейным комплексе «Дукорскі маёнтак», млын з музейнага комплексу старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі» - копіі гэтых унікальных аб'ектаў, размешчаных на Пухfўшчыне, надавалі нашаму падворку асаблівы каларыт.

 15 10 2019 44

Святочны настрой на працягу ўсяго дня гасцям фестывалю-кірмашу ствараў народны ансамбль народнай песні «Мілавіца» Дуброўскага СДК. Усе, хто заходзіў на шчодрs Пухавіцкш падворак, сыходзіць не спяшаліся. «Пухавіцкі дзівосы» — гэта таленавітыя майстры і іх працы, прэзентацыі аграсядзіб і музейных комплексаў, дэгустацыя прадукцыі прадпрыемстваў раёна.  ААТ «Машхарчпрад» прапаноўвала паспрабаваць чыпсы, снэкi і кукурузныя палачкі. Усім, хто прытрымліваецца здаровага харчавання, прадпрыемства прапаноўвала прадэгуставаць навінку - грачаныя палачкі. На выставе-продажы можна было купіць розную прадукцыю гандлёвай маркі «Мiра».

15 10 2019 45

Смачныя кандытарскія і кулінарныя вырабы прадставіла ТП ТАА «Пухавiчыгандль».  СТАА «Марозпрадукт» прапаноўвала марозіва. Апетытна выглядала выстава-прэзентацыя ДЛГУ «Пухавіцкі лясгас»: тут усіх ахвотных частавалі юшкай.

15 10 2019 46

15 10 2019 47

15 10 2019 48

Прыцягвала ўвагу гасцей нашага падворка выстава работ узорнай студыі «Мар'інка» цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Світанак» (кіраўнік Ларыса Гнеўчынская). Народныя строі з мастацкай вышыўкай, дэкаратыўныя лялькі, роспіс па тканіне - кожную дэталь хацелася ўважліва разгледзець.

15 10 2019 49

15 10 2019 50

- Усё, што тут прадстаўлена, зроблена на аснове Пухавіцкага ладу.  Напрыклад, вось такія арнаменты выкарыстоўваліся на Пухаўшчыне — распавяла намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ГУДО «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Світанак» Наталля Хадыка. - На занятках у студыі хлопцы вучацца не толькі дэкаратыўнай тэхніцы, разам з гэтым яны вывучаюць асаблівасці нацыянальнай вышыўкі і сімволіку беларускага арнаменту.

Майстар-клас па стварэнні лялек-абярэгаў праводзілі настаўнікі Дукорскага КПК дзіцячы сад-сярэдняя школа. Юныя наведвальнікі кірмашу з радасцю рабілі абярэгі сваімі рукамі. Таксама ўсе жадаючыя маглі паспрабаваць свае сілы ў лепцы і роспісу вырабаў з гліны.

Свае паслугі і талент мясцовых майстроў прэзентавалі Музейны комплекс старажытных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі» і Музейны комплекс «Дукорскі маёнтак».  Госці нашага падворка адзначалі, што ўжо наведвалі гэтыя месцы, але і зараз сысці без сувеніраў не змаглі.  Многія жыхары вобласці адкрылі для сябе яшчэ адно цікавае месца на Пухаўшчыне — аграсядзібу «Дары Вялеса». Гаспадары распавялі аб святах і народных гуляннях, якія з размахам адзначаюць у аграсядзібе. Гасцей у Блужы напэўна стане больш.

15 10 2019 51

На нашым падворку былі арганізаваны маляўнічыя фотазоны.  Асабліва актыўна госці «Дажынак» фатаграфаваліся з папугаем Гошам - карпаратыўным персанажам СТАА «Марозпрадукт».

Чытаць 1075 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»