Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

14.10.2019

Са святам, дарагія мамы!

У гэты светлы і цудоўны дзень мы ўсе спяшаемся абняць нашых мілых мам, для каго мы, нават з сівізной на скронях, застаемся дзецьмі. Рабіць гэта, зрэшты, трэба як мага часцей, але асобнае свята нагадвае нам аб вялікай ролі жанчыны, якая дае жыццё, абараняе ад бед, даруе і разумее. Дзень маці - свята народнае і, разам з тым, вельмі хатняе, бо галоўнае для кожнай мамы - увага, клопат і ласка яе блізкіх.

У нашай рэспубліцы дзень маці адзначаюць 14 кастрычніка, у дзень Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Асаблівая пашана ў гэты дзень шматдзетным маці. У нашым раёне 923 шматдзетныя сем'і. Прычым 735 сем'яў выхоўваюць 3-х дзяцей, 128 - выхоўваюць 4-х дзяцей, 59 сем'яў - 5 і больш дзяцей. У адной сям'і растуць 11 непаўналетніх дзяцей. Цікава заўважыць, што 91 мама ў нашым раёне выхоўвае двайнятак, адна - трайнятак. Высокай узнагародай — ордэнам Маці ўзнагароджаны 66 шматдзетных маці раёна.

Напярэдадні Дня маці ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва традыцыйна праводзяцца разнастайныя мерапрыемствы сацыяльнай накіраванасці.

У аддзяленні забеспячэння дзённага знаходжання для інвалідаў, напрыклад, на мерапрыемства маладыя людзі з абмежаванымі магчымасцямі прыйшлі разам са сваімі бацькамі. Хлопцы прадэманстравалі мамам свой талент. Яўген Кудзімаў прадставіў публіцы серыю фокусаў, Ігар Клімаў і Аляксей Фадзееў арганізавалі міні-канцэрт. Ганна Сарока, Таццяна Капская, Андрэй Сазонаў прачыталі кранальныя вершы.

Удзельнікі клуба «Школа сямейнага выхавання» для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў і маюць уласныя сем'і, сабраліся на занятак, накіраваны на ўмацаванне сямейных каштоўнасцяў і развіццё творчых здольнасцяў.

У рамках пасяджэння клуба «Вера, надзея, любоў» прайшла святочная праграма для грамадзян, якія стаяць на сацыяльным абслугоўванні дома ў аграгарадках Блужа, Бор і Энергія. Яе падрыхтавалі сацыяльныя работнікі, якія, дарэчы, ніколі не забываюць павіншаваць сваіх падапечных: часам сацыяльны работнік становіцца практычна членам сям'і, вельмі блізкім чалавекам.

Цешце сваіх мам частымі візітамі, клопатам і любоўю, таму што мама — самы дарагі чалавек для кожнага з нас.

Дарагія нашы мамы! Усё лепшае ў жыцці пачынаецца з вас — пяшчотных, уважлівых, любячых і любімых. Вы даяце новае жыццё, расціце выдатных сыноў і дачок, фарміруеце сямейнае шчасце і дабрабыт, ствараеце душэўны камфорт.

Асаблівыя словы ўдзячнасці за высакароднасць, цярпенне, сардэчнасць хочацца адрасаваць жанчынам, якія ўзялі на сябе вялікую працу па выхаванні дзяцей-сірот і дзяцей, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі.

Хай заўсёды цяплом вашых душ будуць сагрэты дамы, хай пяшчота, клопат і ласка вашых дзяцей будуць удзячнасцю за бяссонныя ночы і неспакойныя дні. Хай будуць здаровыя і шчаслівыя вашыя дзеці і ўсе тыя, хто вам бясконца дарог.

Чытаць 883 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»