Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

09.10.2019

Падзяка старшыні Пухавіцкага райвыканкама аб'яўлена супрацоўнікам РАУС

На раённым свяце «Дажынкі-2019», якое адзначалася ў Мар'інай Горцы 28 верасня, у прысутнасці лепшых працаўнікоў аграпрамысловага комплексу Пухаўшчыны ўзнагароду за выкананую працу атрымалі і супрацоўнікі міліцыі.

Падзяка старшыні Пухавіцкага райвыканкама абвешчаная тром супрацоўнікам Пухавіцкага РАУС, якія падчас пасяўной і ўборачнай кампаній у складзе рэйдавых груп ажыццяўлялі кантроль за забеспячэннем у сельскагаспадарчых арганізацыях правапарадку, выкананнем мер па недапушчэнні крадзяжоў матэрыяльных каштоўнасцяў, за выкананнем пры правядзенні работ патрабаванняў бяспекі і правілаў дарожнага руху.

Па матэрыялах праверак сельскагаспадарчых арганізацый, якія праводзіў оперупаўнаважаны аддзялення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Антон Гілеўскі, у бягучым годзе ўзбуджана 10 крымінальных спраў, папярэджаны матэрыяльны ўрон на суму больш за 5 тысяч рублёў.

Старэйшым участковым інспектарам міліцыі Фёдарам Русовічам выяўлена шэсць фактаў крадзяжу і захоўвання выкрадзенага дызельнага паліва. Да адміністрацыйнай адказнасці за знаходжанне на працоўным месцы ў стане алкагольнага ап'янення прыцягнута тры вартаўнікі сельгасарганізацый. Па матэрыялах праверак узбуджана тры крымінальныя справы.

Інспектар дарожна-патрульнай службы аддзела ДАІ Пухавіцкага РАУС Уладзімір Цераховіч выявіў тры факты крадзяжу і перавозкі выкрадзенага з бакаў сельгасмашын паліва. 47 работнікаў сельскагаспадарчых арганізацый прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці за неналежную эксплуатацыю транспартных сродкаў.

Усяго падчас сельскагаспадарчых кампаній у бягучым годзе супрацоўнікі РАУС правялі 344 рэйды па кантролі за забеспячэннем у сельгасарганізацыях умоў па недапушчэнні крадзяжоў матэрыяльна-тэхнічных каштоўнасцяў. Выпісана 39 прадстаўленняў аб ліквідацыі прычын, якія спрыяюць падобным парушэнням. Устаноўлена 11 асоб, якія ўчынілі крадзяжы матэрыяльных каштоўнасцяў.

Чытаць 1001 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»