Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

03.10.2019

У раёне прайшлі мерапрыемствы і акцыі да Дня пажылых людзей

Дзень пажылых людзей, які штогод адзначаецца 1 кастрычніка, — чыстае і светлае свята. Гэта дзень нашых бацькоў, бабуль і дзядуляў, якіх мы любім і паважаем. Гэта дзень, калі кожны з нас з прыемнай нагоды можа сказаць самыя добрыя і далікатныя словы дарагім людзям, якім мы абавязаны сваім жыццём.

У рамках гэтага дня для пажылых людзей традыцыйна праводзяцца канцэрты, конкурсы, спартыўныя спаборніцтвы. Да Дня пажылых людзей штогод прымеркаваны таксама ўшанаваннi доўгажыхароў, шлюбных пар, сустрэчы ветэранаў працы.

Традыцыйна і ў ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Пухавіцкага раёна», на ўліку ў якім стаяць 989 адзінокіх і 6869 адзінока пражываючых грамадзян пажылога ўзросту, а таксама 53 ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, прайшлі мерапрыемствы і акцыі да Дня пажылых людзей.

У рамках акцыі «Дапаможам блізкаму!» была аказана дапамога ў выглядзе прадуктовых набораў грамадзянам, якія дасягнулі 100-гадовага ўзросту.

Праект «Сацыяльныя дачы» сабраў грамадзян, якія знаходзяцца на сацыяльным абслугоўванні на даму і якія пражываюць у вёсцы Суцін і горадзе Мар'іна Горка. Кожны з удзельнікаў прадэманстраваў прадукцыю, вырашчаную сваімі рукамі. Пажылыя садоўнікі-аматары кажуць, што праца на зямлі не толькі дае зарад бадзёрасці, але і дорыць задавальненне ад атрыманага выніку і умацоўвае здароўе.

Клуб «Вера, надзея, любоў» выехаў у гарадскі пасёлак Праўдзінскі. Сумесна з Праўдзінскім Домам культуры сацыяльнымі работнікамі была падрыхтавана святочная канцэртная праграма. Гучалі песні, вершы. Пасля канцэрта за «круглым сталом» у сяброўскай абстаноўцы было арганізавана святочнае чаяванне. Ад тэрытарыяльнага цэнтра былі ўручаны невялікія памятныя сувеніры.

У Мар'інай Горцы членаў клуба «Вера, надзея, любоў» прымала знаходзячаяся на сацыяльным абслугоўванні пенсіянерка Яўгенiя Котава.

Напярэдадні свята прайшла восеньская выстава, на якой былі прадстаўлены вырашчаныя на прысядзібных участках агародніна і садавіна, кансервацыі.

Традыцыйна за «круглым сталом» прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы ў рамках гасцявых, патранатных сем'яў.

І, вядома, не абышлося без цёплых шчырых віншаванняў сацыяльнымі работнікамі сваіх падапечных. Разам з імі хочацца пажадаць усім пенсіянерам моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, дабрабыту.

Чытаць 939 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»