Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

02.10.2019

Старшыня Пухавіцкага райвыканкама сустрэўся з жыхарамі Рудзенска

На мінулым тыдні старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Каляда правёў «прамую тэлефонную лінію» з насельніцтвам і прыём грамадзян у Рудзенскім сельвыканкаме. Асноўныя пытанні, з якімі звярнуліся людзі да кіраўніка раёна, — стан дарог, будаўніцтва пешаходных дарожак, асвятленне вуліц.

Віктар Міхайлавіч у размове з жыхарамі пасёлка адзначыў, што ведае праблемы Рудзенска. Тут іх сапраўды шмат. Відаць, што раней пасёлку ўдзялялі мала ўвагі. Кіраўнік раёна паведаміў, што ў планах на наступны год пачаць добраўпарадкаванне пасёлка. Пачынаць трэба там, дзе больш ходзіць людзей, дзе ёсць небяспечныя для іх жыцця ўчасткі.

Двое жыхароў звярнуліся з жыллёвым пытаннем. У выніку пажара людзі засталіся без кватэры. Будаваць новы дом на месцы былога ў іх няма магчымасці. Віктар Міхайлавіч даручыў адпаведным службам разабрацца з праблемай. Пры неабходнасці дапамагчы людзям уладкавацца часова і растлумачыць, якія варыянты ў вырашэнні жыллёвай праблемы ёсць у перспектыве.

Вольга Лугавая.

Чытаць 749 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»