Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

01.10.2019

Мар'іна Горка святкавала «Дажынкі»

Старшыня Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта Віктар Каляда прымае каравай новага ўраджаю, які ўручае дырэктар ААТ «Голацк» Дзмітрый Ленкавец.

Лепшыя песні - лепшым людзям. А яшчэ ўзнагароды, кветкі, добрыя словы і дружныя апладысменты. Усё гэта было адрасавана лепшым працаўнікам сяла, якія сабраліся ў мінулую суботу ў Мар'інай Горцы на раённым фестывалі-кірмашы «Дажынкі-2019».

01 10 2019 41

Кіраўнікі гаспадарак-пераможцаў раённага спаборніцтва на вяснова-палявых работах і сяўбе азімых культур Пётр Козак, Аляксандр Славікоўскі, Андрэй Папельскі.

01 10 2019 42

Вітаў удзельнікаў свята старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Каляда. Віктар Міхайлавіч адзначыў, што пухавіцкія хлебаробы добра папрацавалі сёлета. Сабрана 98 тысяч тон збожжа, ураджайнасць склала каля 30 цэнтнераў з гектара. Цалкам выкананы дзяржаўны заказ. У ААТ «Голацк» ураджайнасць склала 44 цэнтнеры з гектара. У гэтай гаспадарцы і ў ААТ «Агра-абярэг» намалацілі больш за 10 тысяч тон збожжа.

01 10 2019 43

Начальнік аддзела па рабоце з персаналам ААТ «Мінскі завод пеністых він» Сяргей Бубенько, старшыня Пухавіцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Прановiч, начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік міністра абароны Рэспублікі Беларусь Алег Белаконеў, старшыня Пухавіцкага райвыканкама Віктар Каляда, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валерый Гайдукевіч, ваенны камісар Мінскай вобласці Ігар Тарабеш.

34 экіпажы камбайнаў намалацілі больш адной тысячы тон збожжа, 3 экіпажа — больш двух тысяч тон. 20 вадзіцеляў перавезлі звыш адной тысячы тон збожжа. Лідэрамі жніва з'яўляюцца камбайнеры ААТ «Голацк», калектыў якога стаў пераможцам раённага спаборніцтва.

Добрыя вынікі паказалі працаўнікі ПСУ «Рудзенскае», эксперыментальнай базы «Зазер'е», СУП «Дукора-Агра», ААТ «Зазерка».

Асаблівыя словы падзякі Віктар Міхайлавіч адрасаваў сямейным экіпажам: мужам Віктару Іванавічу і Зоі Іванаўне Мялавым з сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Дукора-Агра», бацьку і сыну Дзмітрыю Станіслававічу і Уладзіславу Дзмітрыевічу Рымашэўскім з сельскагаспадарчага вытворчага філіяла «Дрычын» ААТ «Мінскі малочны завод №1», а таксама Мікалаю Мікалаевічу і Ігару Мікалаевічу Тарасевічам з адкрытага акцыянернага таварыства «Голацк».

01 10 2019 44

Члены дэлегацыі ААТ «Голоцк»: галоўны аграном Анатоль Колтун, галоўны інжынер Аляксандр Лешчанка, аператар ЗСК Аляксандр Хадыка.

Кіраўнік раёна адзначыў зладжаную працу калектываў, якія аказвалі дапамогу ў перыяд уборкі. Гэта УП «Жылцепласэрвіс» КХ, ГУП «Пухавіцкае ПМС», ДЛГУ «Пухавіцкі лясгас», Мар'інагорскi аграрна-тэхнічны каледж, філіяла КУП «Мінаблбуд» - «ДРБУ 169», філіял «ДЭУ №68» РУП «Мінскаўтадар-цэнтр», філіял «Аўтамабільны парк №19» ААТ «Мінаблаўтатранс», раённых аддзелаў унутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях.

Важкую падтрымку працаўнікам вёскі аказалі прадпрыемствы-інвестары. Словы падзякі прагучалі ў адрас кіраўнікоў ААТ «Мiнскі малочны завод №1», УП «Мiнскметро-буд», ААТ «Мінскі завод пеністых він», ААТ «ККХ «Мінскі маторны завод», ААТ «Машхарчпрад», Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі, ААТ «ККХ «Белкамунмаш», УП «Мінскводаканал», адміністрацыі Партызанскага раёна горада Мінска.

01 10 2019 45

Трактарыст-машыніст СХФ «Светлая Ніва» Уладзімір Скідан і дырэктар сельгасфіліялу Дзмітрый Шынкарэнка.

Віктар Міхайлавіч падзякаваў усім за добрую зладжаную працу, дзякуючы якой наш раён унёс важкі ўклад у рэспубліканскі каравай.

Ён уручыў заслужаныя ўзнагароды пераможцам спаборніцтва. Ганаровай граматай Мінскага абласнога выканаўчага камітэта быў узнагароджаны Аляксандр Расолька, трактарыст-машыніст ААТ «Голацк».
Падзяку старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта атрымалі Анатоль Колтун, галоўны аграном ААТ «Голацк», Міхаіл Навіцкі, кіроўца ААТ «Зазерка», Уладзімір Асіпук, трактарыст-машыніст ААТ «Агра-абярэг».

Шэраг кіраўнікоў і працаўнікоў атрымалі падзякі Мінскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў, якія ўручыла старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Людміла Гулякевіч.

Па традыцыі адбыўся конкурс караваеў, пераможцамі якога прызнаныя СУП «Дукора-Агра», філіял «Чырвоны май», ААТ «Шацк».

01 10 2019 46

01 10 2019 47

А ў якасці агульнага падарунка для ўсіх удзельнікаў мерапрыемства была канцэртная праграма. Свае лепшыя песні лепшым працаўнікам нашага раёна падарылі салісты Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і мастацкія калектывы «Сябры» Дукорскага СДК і «Зарачанка» Блонскага СДК.

01 10 2019 48

01 10 2019 49

01 10 2019 50

01 10 2019 51

У парку каля раённага цэнтра культуры былі разгорнуты гульнявыя пляцоўкі і гандлёвыя рады. Сваю прадукцыю прапаноўвалі прадпрыемствы і індывідуальныя прадпрымальнікі. Традыцыйна багаты асартымент прадукцыі быў прадстаўлены ТП ТАА «Пухавiчыгандль». Побач была аформлена прыгожая фотазона. ААТ «Машхарчпрод» праводзіла бяспройгрышную латарэю. Тут жа прапаноўвалі дэгустацыю новага віду прадукцыі, якая будзе цікавая людзям, якія прытрымліваюцца здаровага харчавання. Гэта грачаныя палачкі, вырабленыя без цукру і розных дадаткаў.

У продажы былі ўсходнія спецыі і прысмакі, вырабы народных майстроў і многае іншае.

На пляцоўцы выступалі мастацкія калектывы раёна.

На плошчы каля раённага цэнтра культуры разгарнулася выстава работ народных майстроў Пухаўшчыны. Вырабы з саломкі і лазы, мыла ручной працы, вязаныя цацкі - рамеснікі зноў здзівілі сваёй фантазіяй і талентам. Немагчыма было застацца без пакупак прадстаўніцам прыгожай паловы чалавецтва. Юным модніцам прапаноўвалі ўпрыгажэнні для валасоў. Дзяўчат і жанчын народныя ўмельцы здзівілі біжутэрыяй з бісеру, бранзалетамі і заколкамі са скуры, завушніцамі з камянёў, меднага дроту. Многія майстры праводзілі бяспройгрышныя латарэі.

Шматлюдна было каля палаткі ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Пухавіцкага раёна», дзе былі прадстаўлены работы наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў. Усе ахвотныя маглі зрабіць фатаграфіі на памяць у прыгожа аформленых фотазонах.

Чытаць 963 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»