Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

27.09.2019

У Мар'інай Горцы прайшла рэгіянальная выстава сабак

У мікрараёне Новая Зара ў Мар'інай Горцы ў мінулую нядзелю прыпаркаваліся дзясяткі аўтамашын з беларускімі і замежнымі нумарамі. З салонаў грацыёзна выйшлі... сабакі на ланцужках. Тут на мясцовым стадыёне праводзілася рэгіянальная выстава сабак усіх парод, арганізаваная беларускім кіналагічным аб'яднаннем «Альба Рос».

Для ўдзелу ў выставе зарэгістраваліся 95 уладальнікаў сабак, якія стаяць на ўліку ў кіналагічных клубах, якія займаюцца развядзеннем сабак пэўных парод, падтрыманнем і паляпшэннем іх породных якасцяў. Са сваімі гадаванцамі на выставу прыехалі прадстаўнікі не толькі беларускіх кіналагічных клубаў, але і ўладальнікі сабак з Расіі, Украіны, Славеніі, Эстоніі, Літвы, Латвіі. Адлегласць не бянтэжыла ўдзельнікаў: адна з іх прыехала са сваёй таксай з далёкага расійскага Нарыльска.

На пытанне пра тое, чым выклікана такая вялікая цікавасць да праводзімай ў Мар'інай Горцы рэгіянальнай выставы сабак, яе ўдзельнікі адказвалі па сутнасці адной фразай: «Сябе паказаць і на іншых паглядзець».

Больш глыбокі сэнс гэтых слоў патлумачыла старшыня савета ГА «Альба Рос» Святлана Радзюк.

- Для многіх членаў кіналагічных клубаў важна афіцыйнае пацверджанне таго, што іх сабакі маюць высокія пародныя якасці.  Такім пацвярджэннем з'яўляюцца сертыфікаты, выдадзеныя экспертамі міжнароднай і нацыянальных катэгорый у выніку ацэнкі экстерьерных і іншых пародных якасцяў сабак. Пры наборы пэўнай колькасці сертыфікатаў з высокай ацэнкай, уладальнік сабакі можа разлічваць на прысваення сабаку тытула чэмпіёна ў сваёй пародзе. Такія прэстыжныя сертыфікаты пераможцам дазваляюць атрымаць Нацыянальныя выставы сабак, у тым ліку і рэгіянальная выстава, якая штогод праводзіцца восенню ў Мар'інай Горцы.

На гэтай выставе, якая адбылася ў Мар'інай Горцы дваццаць дзевяты раз, судзейскую камісію прадстаўлялі тры эксперты Міжнароднай катэгорыі і двое нацыянальнай катэгорыі з Украіны і Беларусі.

Гледачоў уразілі разнавіднасці сабак: маленькія і вялікія, гладкапоўстныя і пухнатыя. Акрамя сабак шырока вядомых парод( аўчаркі, лайкі, шпіцы, бульдогі, ганчакі, лягавыя, харты...), на рынг выходзілі шматлікія прадстаўнікі экзатычных парод, такія як норвiч тэр'ер пяшчанага колеру - адзін з самых маленькіх тэр'ераў, модная ў апошні час амерыканская булі і іншыя. Былі прадстаўлены і сабакі парод грунендаль і малiнуа, якіх называюць бельгійскімі аўчаркамі і якія складаюць ужо сур'ёзную канкурэнцыю славутым нямецкім аўчаркам. Гэтых хуткіх і цягавітых сабак усё часцей выкарыстоўваюць у Еўропе спецслужбы і паліцыя.

Вялікую цікавасць выклікала ў гледачоў з'яўленне на рынгу нябачаных імі раней сабак швейцарскіх горных парод апенцэлер і зенненхунд. Усеагульнае захапленне выклікаў шчанюк пароды Філа Бразільскі - сабака гнуткая, як пантэра, з грацыёзнымі кацінымі рухамі.

Нягледзячы на халаднаватае надвор'е, многія гледачы не пакідалі выставу да яе завяршэння і сталі сведкамі ўручэння ўдзельнікам кубкаў, прызоў і памятных сувеніраў ад кіналагічных клубаў і фірмаў па вытворчасці кармоў для сабак, а пераможцам — запаветных сертыфікатаў.

- Вялікую падзяку хочацца выказаць кіраўніцтву Пухавіцкага раёна, якое заўсёды аказвае падтрымку ў справе арганізацыі ў Мар'інай Горцы штогадовай рэгіянальнай выставы сабак усіх парод — сказала старшыня савета кіналагічнага аб'яднання «Альба Рос» Святлана Радзюк. - Мы спадзяемся, што з такой падтрымкай гэта важнае кіналагічнае мерапрыемства атрымае і нацыянальны статус.

Чытаць 830 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»