Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

17.09.2019

Пухавіцкія ветэраны ўдзельнічалі ў Мiнскім паўмарафоне

У Мінскім паўмарафоне, які прайшоў у мінулую нядзелю, прынялі ўдзел прадстаўнікі Пухавіцкага раённага савета ветэранаў.

У гэтым годзе ўдзельнікі клуба «Здаровае даўгалецце» Пухавіцкага раённага савета ветэранаў загадзя рыхтаваліся да ўдзелу ў Мiнскім паўмарафоне са сваім трэнерам Аксанай Сюкалавай. За плячыма ўжо быў вопыт леташняга восеньскага забегу.

Мы зарэгістравалася на дыстанцыю ў 5,5 кіламетра, распавяла Аксана — Для нашых удзельнікаў — Вольгі Мяркушавай, Валянціны Мiгуцкай і Людмілы Міхалап — гэта немалая дыстанцыя, бо ўзрост іх ад 57 да 70 гадоў.

Старт адбыўся каля Палаца спорту. На дыстанцыю 5,5 кіламетра выйшла больш за ўсё ўдзельнікаў — каля 20 тысяч чалавек. Мы прайшлі маршрут у стылі скандынаўскай хады. Мы з мужам Аляксандрам сачылі за самаадчуваннем нашых ветэранаў-спартсменаў. Яны прайшлі ўсю дыстанцыю з добрай хуткасцю. Усю гэтую дыстанцыю пераадолела і наша дачка Маша, хоць ёй усяго толькі 5 гадоў. Удзельнікі марафону жартавалі, што яна задавала ім тэмп і надавала сілы дайсці да фінішу.

Усяго ў паўмарафоне удзельнічала каля 40 тысяч чалавек з 68 дзяржаў. Усе яны атрымалі медалі. Такім чынам пухавіцкія ветэраны паклалі ў сваю скарбонку здаровага ладу жыцця яшчэ адзін медаль.

Чытаць 947 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»