Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

12.09.2019

У Пухавіцкім раёне прайшоў абласны збор па тэрытарыяльнай абароне

На базе нашага раёна прайшоў абласны збор па тэрытарыяльнай абароне са старшынямі райвыканкамаў і ваеннымі камісарамі раёнаў. Ён быў арганізаваны пад кіраўніцтвам старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоля Ісачанкі.

Галоўнай мэтай мерапрыемства стала ўдасканаленне метадаў і парадку працы службовых асоб выканаўчых камітэтаў і мясцовых органаў ваеннага кіравання ў пытаннях арганізацыі тэрытарыяльнай абароны ў адміністрацыйных раёнах Мінскай вобласці.

Старшыня Мінаблвыканкама Анатоля Ісачэнкі, вітаючы ўдзельнікаў збору, падкрэсліў асаблівую актуальнасць тэрытарыяльнай абароны ва ўмовах сучаснага ваенна-палітычнага становішча ў свеце, а таксама адзначыў, што ход развіцця і ўдасканалення тэрытарыяльнай абароны дзяржавы знаходзіцца на пастаянным кантролі з боку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.

Аб сучасных падыходах да гарантавання ваеннай бяспекі дзяржавы распавёў прысутным начальнік упраўлення тэрытарыяльнай абароны, намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Андрэй Пасека. Ён уручыў граматы старшыні Маладзечанскага райвыканкама Юрыю Горлаву і старшыні Пухавіцкага райвыканкама Віктару Калядзе.

Падчас збору прайшлі паказальныя заняткі па арганізацыі працы на пункце ўпраўлення штаба раёна тэрытарыяльнай абароны, былі прадэманстраваны новыя ўзоры ўзбраення і беспілотныя лятальныя апараты, прымяненне якіх магчыма пры выкананні задач тэрытарыяльнай абароны.

- Такія зборы дазваляюць падвесці вынік за пэўны прамежак часу — адзначыў старшыня Мiнаблвыканкама Анатоль Ісачанка. — У мінулым годзе была праведзена праверка штабоў тэрытарыяльнай абароны, зроблены пэўныя заўвагі, іх ўлічылі і выправілі. Прадстаўнік Генеральнага штаба дакладваў, што мы выйшлі на той узровень, які павінен быць, хоць і ёсць пэўныя недахопы.

Падчас вынікаў было адзначана, што мэты яго дасягнуты ў поўным аб'ёме, службовыя асобы органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны вобласці атрымалі неабходныя веды ў пытаннях арганізацыі тэрытарыяльнай абароны, а таксама замацавалі свае навыкі ў выкананні навучальных стрэльбаў.

Чытаць 1005 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»