Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

28.08.2019

Пухавіччане прадстаўлялі Беларусь на міжнародным фестывалі ў Латвіі

Народны сямейны ансамбль “Жывіца” Борскага сельскага Дома культуры  прадстаўляў Беларусь на ХХІІ Міжнародным фальклорным фестывалі “Lustes Jekabpili”, што праходзіў у Латвіі. Музычны форум традыцыйна збірае творчыя калектывы краін Балтыі. Беларускія артысты сярод яго ўдзельнікаў былі ўпершыню.

Запрашэнне для “Жывіцы” даслаў латвійскі бок. З творчасцю калектыва арганізатары фестывалю пазнаёміліся праз інтэрнэт. Пухавіччане арганічна ўпісаліся ў агульную канву музычнага свята.   І ў выніку атрымалі не толькі ўзнагароды фестывалю, а яшчэ і запрашэнне прыняць удзел у Днях беларускай культуры ў Латвіі, якія адбудуцца ў верасні гэтага года. Чакаюць “Жывіцу” ў балтыйскай краіне таксама  на двух музычных форумах, што пройдуць у маі і ліпені  наступнага года.

Чытаць 965 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»