Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

05.08.2019

У Мар'інай Горцы адзначылі Дзень дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый

Пачаліся ўрачыстасці на тэрыторыі гісторыка-культурнага комплексу «Алея вайсковай Славы». Тут прадстаўнікі ўзброеных cіл, раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў, грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў горада, ветэраны высадзілі туі і ўсклалі кветкі да цэнтральнага манумента комплексу.

Асноўныя святочныя падзеі разгарнуліся ў парку ў мікрараёне Новая Зара. З Днём дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый усіх прысутных павіншавалі начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першы намеснік міністра абароны Рэспублікі Беларусь Алег Белаконеў, старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Каляда. Яны ўручылі ўзнагароды Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта вайскоўцам і прадстаўнікам грамадскасці.

Затым удзельнікі святочнага мерапрыемства змаглі ўбачыць верталётнае шоу, паказальныя выступленні вайскоўцаў в/ч 89417, святочны канцэрт. У парку была падрыхтавана выстава ваеннай тэхнікі і ўзбраення. Працавалі дзіцячыя атракцыёны, быў арганізаваны гандаль.

Чытаць 715 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»