Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

31.07.2019

Лідары ўборачнай Пухавіцкага раёна

Паводле інфармацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама на 30 ліпеня ў раёне прыбрана 14276 га збожжавых культур, што складае 43% ад плана. Намалочана 43969 тон збожжа.

Самыя высокія паказчыкі ўраджайнасці сярод гаспадарак у ААТ «Голацк» (47 ц/га) і СУП «Дукора-Агра» (41 ц/га).

Сярод камбайнераў першае месца па ўборцы ўраджаю займае экіпаж ААТ «Голацк» у складзе Расолька А. Г. і Кубры Е. В., якія на камбайне Лексiён-570 намалацілі 1392 тон збожжа.

Другое месца гэтак жа заваяваў экіпаж ААТ «Голацк» у складзе Тарасевіча М. М. і Тарасевіча I. Н., якія на камбайне Лексіён-580 намалацілі 1157 тон.

Трэцяе месца па праве заслужыў Абакунчык П. В. з гаспадаркі СУП «Дукора-Агра», які на камбайне Лексіён-560 намалаціў 1077 тон збожжа.

Сярод кіроўцаў на адвозцы збожжа высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю дасягнулі: Навіцкі М. В. (ААТ «Зазерка»), які перавёз 1671 тон збожжа; Мялешка Д. В. (СПФ «Дрычын»), які перавёз 1304 тон збожжа і Кубры Е. В. (ААТ «Голацк»), перавёз 1240 тон збожжа.

Чытаць 776 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»