Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

26.07.2019

«Сустрэчы ў Татрах»

Сёння на базе ўстаноў культуры і дзіцячых школ мастацтваў аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі паспяхова ажыццяўляюць сваю дзейнасць 23 калектывы са званнем «народны» і «ўзорны». Іх творчая дзейнасць адзначана шматлікімі значнымі ўзнагародамі-падзякамі, граматамі і дыпломамі раённага, абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў. Стала ўжо пастаяннай практыка, калі той ці іншы калектыў выязджае за мяжу для таго, каб прапагандаваць і паказваць як сучасную, так і старадаўнюю беларускую культуру.

Так, у польскім горадзе Рабка-Здруй, адбыўся фестываль «Cустрэчы ў Татрах», у якім узялі ўдзел калектывы з розных краін: Латвіі, Літвы, Польшчы, Беларусі. Адным з удзельнікаў, якія прадстаўляюць нашу краіну, стаў народны ансамбль народнай песні «Мілавіца» Дуброўскага сельскага дома культуры.

Артысты атрымалі велізарнае задавальненне, выступаючы на вялікай сцэне і адчулі неверагодную радасць і гонар за Беларусь і яе бязмежныя таленты. Не абышлося і без падарункаў - гаспадары фестывалю ўзнагародзілі ўдзельнікаў дыпломамі і памятнымі сувенірамі.

Чытаць 795 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»