Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

18.07.2019

Запрашаем моладзь Пухаўшчыны прыняць удзел у конкурсе «Разам супраць карупцыі»

Стартаваў чарговы Міжнародны маладзёжны конкурс сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы «Разам супраць карупцыі». Яго арганізатарамі выступілі генеральныя пракуратуры Арменіі, Беларусі, Кыргызстана, Расіі, агенцтва Рэспублікі Казахстан па супрацьдзеянні карупцыі, Агенцтва па дзяржаўным фінансавым кантролі і барацьбе з карупцыяй Рэспублікі Таджыкістан. Да правядзення конкурсу далучыліся Бразілія, Індыя, Кітай і ПАР.

Узрост удзельнікаў - ад 14 да 35 гадоў. Рэклама на конкурс прадстаўляецца ў намінацыях «Лепшы плакат» і «Лепшы відэаролік». Прыём матэрыялаў арганізаваны на афіцыйным сайце конкурсу www.anticorruption.life. Там жа размешчаны правілы яго правядзення. У конкурсных работах могуць быць адлюстраваны сучасныя дзяржаўныя механізмы барацьбы з карупцыяй на ўсіх узроўнях і ў розных сферах жыцця грамадства і дзяржавы, роля і значэнне міжнароднага супрацоўніцтва ў гэтым кірунку.

Першы этап - паўфінал. Ён праводзіцца да 1 кастрычніка 2019 года асобна ў кожнай з краін-удзельніц. Затым работы ў кожнай намінацыі будуць ацэнены нацыянальнай конкурснай камісіяй.

Конкурсныя работы, якія занялі першае месца, праходзяць у фінал толькі пры ўмове іх выканання на англійскай мове (плакат) і з субтытрамі на англійскай мове (відэаролік). Пройдзе фінал з 1 па 15 лістапада 2019 года. Журы Міжнароднага конкурсу ў кожнай намінацыі абярэ пераможцаў і прызёраў.

Урачыстую цырымонію ўзнагароджання дыпломамі, каштоўнымі падарункамі і памятнымі прызамі плануецца правесці ў снежні 2019 года ў Маскве, прымеркаваўшы да Міжнароднага дня барацьбы з карупцыяй.

Чытаць 668 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»