Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

11.07.2019

На прадпрыемствах раёна працуюць студэнцкія атрады

Стварыць бяспечныя ўмовы працы для работнікаў - адзiн з асноўных абавязкаў працадаўцаў. Асабліва, калі на прадпрыемстве працуюць непаўналетнія маладыя людзі. У летні перыяд такое цалкам магчыма, таму што ў разгары працоўны семестр, і на некаторых прадпрыемствах раёна працуюць студэнцкія атрады, сфармаваныя раённым камітэтам ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», у склад якіх уваходзяць школьнікі, навучэнцы каледжаў і ліцэяў.

Працаваў такі атрад у колькасці 20 чалавек і на двух аб'ектах ТАА «Пухавіцкае МПМК-14» у пасёлку Дружны. Гэтыя будаўнічыя пляцоўкі наведала мабільная група, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне і іншых падраздзяленняў райвыканкама, прадстаўнікі прафсаюзных і розных іншых структур.

- Пры арганізацыі працы непаўналетніх прадпрыемства выканала асноўныя патрабаванні па ахове працы — распавяла кіраўнік групы Анастасія Салавей. — Да працы членаў атрада дапусцілі пасля праходжання медкамісіі. З імі былі заключаны працоўныя дагаворы. Для многіх маладых людзей гэта было першае працоўнае месца, і яны атрымалі працоўныя кніжкі. З членамі атрада правялі ўсе неабходныя інструктажы па ахове працы. Хлопцам была выдадзена спецвопратка, сродкі індывідуальнай абароны. Абсталявалі бытоўку, дзе маладыя людзі маглі пераапрануцца, пакінуць рэчы. На працоўных месцах быў забяспечаны пітной рэжым.

У ліпені на аб'ектах ТАА «Пухавіцкае МПМК-14» прыступіць да працы другі студатрад. Для многіх дзяцей праца на будаўнічых аб'ектах - карысны вопыт. Тут яны не проста зарабляюць грошы, але і знаёмяцца з новымі для сябе прафесіямі, вучацца разумець, што выкананне правіл па ахове працы павінна быць у прыярытэце.

Чытаць 693 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»