Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

10.07.2019

Пухаўчане сталі фаварытамі спаборніцтваў па водным турызме

Пакуль юныя турысты спалі, іх трэнеры з першымі прамянямі сонца займаліся пракладкай воднага маршруту для спаборніцтваў па водным слаламе на байдарках: нацягвалі вяроўкі, развешвалі вароты са спецыяльнымі пазначэннямі, па якіх спартсмены павінны будуць зразумець, як пераадольваць перашкоду. Обплыть яе, прайсці па плыні ці супраць — шмат яшчэ аб чым могуць расказаць лічбы, якія мацуюцца на варотах.

Да ранішняга ўздыму траса для ўдзельнікаў абласных спаборніцтваў па водным турызме была гатова. Якая яна, ведалі адзінкі. Для юных байдарачнікаў яна (па правілах) павінна быць незнаёмай.

- Пакуль гэты від турызму мы толькі пачынаем асвойваць — распавядае дырэктар раённага цэнтра турызму дзяцей і моладзі Сяргей Махнач. — У мінулым годзе ўпершыню паспрабавалі свае сілы ў спаборніцтвах. Гэта стала магчымым пасля таго, як у нашым распараджэнні з'явіліся байдаркі. Мы змаглі паўнавартасна трэніравацца і сфармаваць некалькі экіпажаў. Сёння ў цэнтры ёсць катамаран і 7 байдарак. Дапамогу ў іх набыцці аказала Пухавіцкая МПМК-14.

Юных байдарачнікаў трэніруе Андрэй Козыраў. Летась высока падняцца ў турнірнай табліцы ў пухаўцаў не атрымалася. Але пэўны вопыт набылі.

Сёлета ўдасканальвалі свае навыкі ў водным турпаходзе. Хлопцы прайшлі па рэках Пухаўшчыны каля 70 кіламетраў. Вучыліся пераадольваць натуральныя і штучныя перашкоды. І да чарговых стартаў падышлі даволі ўпэўнена: у першы ж дзень у каманднай гонцы па рэках Таль і Свіслач (маршрут даўжынёю 3 кіламетры) паказалі другі вынік сярод васьмі каманд.

У другім відзе спаборніцкай праграмы — слаламе — прымалі ўдзел два экіпажа ад кожнай каманды. Адзін з экіпажаў абавязкова павінен быў быць змяшаным (хлопчык і дзяўчынка). У нас у складзе такога экіпажа - Сяргей Сіняўскі і Ліза Тарлоўская. Другой байдаркай кіравалі Багдан Нямагай і Рома Усцінчык.

Усе хлопцы займаюцца ў секцыі турызму. Маюць вопыт удзелу ў турзлётах. Зараз жа ў цёплы час года ўдасканальваюць і тэхніку воднага турызму. Кажуць, што займацца гэтым вельмі цікава. Нават Ліза, далікатная ад прыроды дзяўчынка, без страху садзіцца за вёслы і ўступае ў барацьбу з цягам. Экстрым? Ну, хіба калі ты наогул не гатовы. Калі займаўся, то не страшна. Галоўнае - хутка рэагаваць і разумець адзін аднаго.

Нашы экіпажы, мабыць, умеюць гэта рабіць, таму што па выніках спаборніцтваў хлопцы занялі выніковае першае агульнакаманднае месца. Цяпер пухаўчан вызначана будуць разглядаць на наступных стартах як фаварытаў.

- У нас у раёне ёсць цікавыя водныя маршруты, - кажа Сяргей Махнач. - І лёгкія - для пачаткоўцаў, і няпростыя, якія патрабуюць падрыхтоўкі — для вопытных. Таму мы можам развівацца і паказваць добрыя вынікі на падобных спаборніцтвах. Дарэчы, для іх правядзення Пухаўшчына — выдатнае месца. Зручнае і прыгожае. Упэўнены, што ўдзельнікі спаборніцтваў гэтага года правялі ў нас час з цікавасцю і карысцю.

Чытаць 619 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»