Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

08.07.2019

Юныя пухаўчане папоўнілі скарбонку сваіх узнагарод

Сваю конкурсную дзейнасць некаторыя навучэнцы Мар'інагорскай дзіцячай школы мастацтваў не спыняюць нават у дні летніх канікул. Нядаўна вялікая дэлегацыя ўстановы адукацыі вярнулася з польскага горада жывец, дзе брала ўдзел у Міжнародным конкурсе «Калейдаскоп талентаў».

Там сабралася больш за 500 юных музыкаў, танцораў, мастакоў з розных краін Усходняй і Заходняй Еўропы, каб прадэманстраваць сваё майстэрства. Хлопцы з Мар'інагорскай дзіцячай школы мастацтваў вярнуліся з багатай калекцыяй узнагарод. Паспяховым быў выступ харэаграфічнага ансамбля «Дубравушка»: яго малодшая група стала лаўрэатам II ступені, а старэйшая, прадставіўшы народны і сучасны танец, атрымала дыпломы I і II ступені. У намінацыі «Iнструментальная музыка» дыпломамі II ступені былі ўзнагароджаны юныя піяністы Марыя Матусевіч і Таццяна Брэль.

Вялікая каманда прадстаўляла на конкурсе мастацкае аддзяленне школы мастацтваў. У намінацыі «Кампазіцыя» з дзевяці ўдзельнікаў пяць сталі лаўрэатамі: Варвара Ануфрыева і Надзея Мартыненка атрымалі дыплом I ступені, Віялета Фіневіч — II-й, Ганна Драбышэўская — III ступені.

Папоўнілі скарбонкі сваіх узнагарод і юныя піяністы, якія прымалі ўдзел у міжнародным музычным конкурсе, які праходзіў у Балгарыі. З гэтай сонечнай краіны дыплом II ступені прывезла Марыя Грахоцкая і дыплом III ступені — Наталля Хомчык.

Чытаць 603 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»