У дзяржаўнай установе «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Пухавіцкага раёна» праведзена інфармацыйная гадзіна па пытаннях пажарнай бяспекі для пажылых людзей. На мерапрыемстве прысутнічалі супрацоўнікі Пухавіцкага РАНС. З грамадзянамі сталага ўзросту праведзена гутарка па пытаннях забеспячэння пажарнай бяспекі, накіраваная на бяспечнае пражыванне пажылых людзей. Сустрэча прайшла ў цікавай гульнявой форме, пажылыя людзі прынялі актыўны ўдзел у інтэрактыўнай пазнавальнай гульні. У падарунак грамадзяне пажылога ўзросту атрымалі буклеты і брашуры па супрацьпажарнай бяспецы.