У дзяржаўнай установе «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Пухавіцкага раёна» ў клубе «Працаўніца» для пажылых грамадзян адбыўся практычны занятак на тэму: «Мая памочніца швейная машынка». Пажылыя людзі дзяліліся навыкамі працы на швейнай машынцы, займаліся вышыўкай, абмяркоўвалі навінкі ў адзенні летняга сезону. Сустрэча прайшла ў цёплай і сяброўскай атмасферы з магчымасцю абмену вопытам, што важна для людзей сталага ўзросту.