Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

02.07.2019

У Мар'інай Горцы адбылося адкрыццё Алеі вайсковай славы

Тры гады спатрэбілася пухаўчанам для таго, каб рэалізаваць да 75-годдзя вызвалення Беларусі маштабны праект па стварэнні Алеі вайсковай славы. Яе ўрачыстае адкрыццё адбылося ў пятніцу. Сімвалічную чырвоную стужку перарэзалі камандуючы сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Вадзім Дзенісенка і старшыня Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта Віктар Каляда. Кветкі да мемарыяла ўсклалі ветэраны, прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна, члены грамадскіх аб'яднанняў, ветэраны, школьнікі.

- Яшчэ адно знакавае месца з'явілася ў нашым горадзе, - кажа старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз афіцэраў» Аляксандр Дашкевіч.- Я рады таму, што мы змаглі агульнымі намаганнямі ўвасобіць у жыццё першапачатковую ідэю аб увекавечанні памяці пра герояў 214-й паветрана-дэсантнай брыгады 4-га паветрана-дэсантнага корпуса, якія ўступілі ў сутычку з ворагам літаральна ў першыя дні вайны. Без падтрымкі танкаў, артылерыі, авіяцыі яны змагаліся з фашыстамі, застаючыся да канца вернымі вайсковай прысязе. Многія вайскоўцы пахаваныя ў брацкіх магілах на Пухаўшчыне.

Прапанову стварыць Алею славы падтрымала кіраўніцтва раённага выканаўчага камітэта. Для рэалізацыі праекта было абрана месца ў Новым Світанку побач з в/ч 89417.

- Хацелася, каб яно было даступнае для ўсіх гараджан і жыхароў раёна — адзначае Аляксандр Дашкевіч. - Каб магло стаць і месцам правядзення ваенна-патрыятычных мерапрыемстваў, і экскурсійным аб'ектам. Думаю, што ўсё так і атрымалася.

Будаўніцтва Алеі вайсковай славы аб'яднала многіх людзей. Раённая арганізацыя БСА звярнулася з лістом аб выдзяленні ваеннай тэхнікі да міністра абароны Андрэя Раўкова. У горад былі дастаўлены 100-міліметровая гармата МТ-12 «Рапіра», БТР-Д, БМД-1. Тэхніку захоўвалі і рэстаўравалі на ААТ «Пухавіцкі доследна-эксперыментальны завод». Акрамя таго, сваё месца на алеі занялі БМП-1 (памяць аб 30-й Іркуцка-Пінскай дывізіі), 122-міліметровая гаўбіца (была ўсталяваная на чыгуначным пераездзе ў Мар'інай Горцы ў памяць аб воінах 1-га Данскога танкавага корпуса), танк Т-80 (перададзены в/ч 89417).

Алея славы - гэта адзіная архітэктурная кампазіцыя, цэнтральнай кропкай якой з'яўляецца сталёвы парашут, усталяваны ў памяць аб подзвігу дэсантнікаў 214-й паветрана-дэсантнай брыгады, а таксама вайскоўцаў іншых вайсковых частак, якія дыслакаваліся на тэрыторыі Пухавіцкага гарнізона.

- Гэтую малую архітэктурную форму вырабілі на ААТ «Пухавіцкі доследна-эксперыментальны завод» (дырэктар Аляксандр Кончанка), — кажа камандзір брыгады Дзмітрый Кучук. - Вялікі дзякуй усім тым, хто падтрымаў нашу ідэю і наш праект: раённаму выканаўчаму камітэту, кіраўнікам прадпрыемстваў, членам ГА «Беларускі саюз афіцэраў», воінам-інтэрнацыяналістам, ветэранам, супрацоўнікам раённага аддзела ўнутраных спраў. Гэта ўклад у гісторыю нашага раёна, даніну памяці загінулым.

Побач з парашутам - мемарыяльныя знакі, на якіх увекавечаны імёны пухаўчан-Герояў Савецкага Саюза і назвы воінскіх часцей Пухавіцкага гарнізона.

Тэрыторыю комплексу добраўпарадкоўвалі агульнымі сіламі. Для Алеі славы на ААТ «Пухавіцкі доследна-эксперыментальны завод» спецыяльна былі вырабленыя лаўкі. Велізарны аб'ём працы таксама прарабілі камунальнікі УП «Жылцепласэрвіс» КХ, якім дапамагалі работнікі дарожна-будаўнічых арганізацый, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, вайскоўцы 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння, жыхары горада.

Вынік гэтай працы - бясцэнны падарунак гораду і гараджанам да 75-годдзя з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Чытаць 780 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»