Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

27.06.2019

Аб поспехах і праблемах

Намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Іван Маркевіч правёў сустрэчу з працоўным калектывам ТАА «Белэкатэхніка». Адбылася яна ў рамках адзінага дня інфармавання тэма якога «Перамога. Незалежнасць.Памяць.»

Намесніца старшыні райвыканкама Наталля Чарнышова распавяла пра тое, колькі бед прынесла Вялікая Айчынная вайна на нашу зямлю як мужна змагаліся пухаўчане за яе вызваленне. Тэму працягнуў Іван Маркевіч. Ён запрасіў работнікаў прадпрыемства прыняць удзел у абласным мерапрыемстве, якое адбудзецца ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Нясвіжы.

Таксама Іван Станіслававіч распавёў, што пазнаёміўся з прадпрыемствам і высока ацаніў працу працоўнага калектыву. Спыніўся намеснік старшыні аблвыканкама на дасягненнях і праблемах Пухавіцкага рэгіёну. Ішла размова аб медыцынскім абслугоўванні жыхароў раёна, аб будаўніцтве дзіцячай дашкольнай установы і станцыі абезжалезвання ў пасёлку Дружны. Тлумачэнні па некаторых пытаннях дала намеснік старшыні райвыканкама Наталля Чарнышова. Яна распавяла пра матэрыяльна-тэхнічнае і кадравае забеспячэнні ўстаноў сацыяльнай сферы.

Іван Станіслававіч адказаў на пытанні ўдзельнікаў сустрэчы, якія тычыліся медыцынскага, банкаўскага абслугоўвання, асвятлення вуліц, стану дарог.

Чытаць 660 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»