Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

27.06.2019

Медалі «75 гадоў вызвалення Беларусі» уручылі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны

У цяперашні час у Мар'інай Горцы пражывае 44 чалавека, дзяцінства і юнацтва якіх прыпалі на ваенныя гады. З іх 20 удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і 24 вязні фашысцкіх канцлагераў. Гэта людзі сталага ўзросту. І выдатна, што ў іх ліку нямала тых, хто змог прысутнічаць на ўрачыстай цырымоніі, якая прайшла ў раённым Цэнтры культуры.

Удзельнікаў мерапрыемства вітала намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Бародзька.

Звяртаючыся да прысутных, старшыня раённага Савета ветэранаў Ганна Сабалеўская адзначыла, што дзяржава памятае і шануе подзвіг тых, хто прайшоў праз нягоды Вялікай Айчыннай вайны. Сведчаннем таму з'яўляюцца і ўзнагароды, якія напярэдадні галоўнага свята краіны атрымаюць усе ветэраны. Гэта знак павагі іх заслуг перад Радзімай.

Пра тое, як высока цяперашняе пакаленне шануе подзвіг усіх, хто абараняў Радзіму на франтах і ў партызанскіх атрадах, хто аднаўляў краіну з разрухі, казаў у сваім прывітальным слове ваенны камісар Пухавіцкага раёна Максім Уласаў. Менавіта яму выпаў гонар уручыць узнагароды ветэранам.

Цырымонія атрымалася вельмі эмацыйная.  Людзі, якія перажылі вайну, пасляваенную разруху, якія сталі ўдзельнікамі і сведкамі таго, як адраджалася наша рэспубліка, як мацнела яе эканоміка, рас дабрабыт людзей, казалі пра каштоўнасць міру. Многія і сёння гатовыя ў сілу сваіх магчымасцяў уносіць пасільны ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі. «Служылі, і будзем служыць» — атрымліваючы ўзнагароду, запэўніў Іван Андрэевіч Фонаў.

У цяперашні час у раёне пражывае 51 ветэран. Усе яны атрымаюць узнагароды. Для тых, хто па стане здароўя не можа прысутнічаць на грамадскіх мерапрыемствах, урачыстасць арганізуюць дома. Наведаюць ветэранаў прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, ваеннага камісарыята, грамадскіх арганізацый.

Наталля Пархомчык.

Чытаць 640 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»