Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

25.06.2019

Сярод прызёраў рэспубліканскага турніру па армрэстлінгу - пухаўчанiн

VII адкрыты рэспубліканскі турнір па армрэстлінгу на прызы ганаровага грамадзяніна Пухавіцкага раёна, заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь, старшыні грамадскага аб'яднання «Беларуская федэрацыя армрэстлінга» Валерыя Бабука прайшоў у Мар'інай Горцы.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 40 спартсменаў з розных куткоў нашай краіны, а таксама госці з Украіны і Расіі, прызёры сусветных і еўрапейскіх чэмпіянатаў, міжнародных турніраў, чэмпіянатаў і кубкаў Рэспублікі Беларусь. Усе паядынкі праходзілі ў цікавай, захапляльнай барацьбе.

Аб'ектыўна да ацэнкі вынікаў падышоў дасведчаны судзейскі корпус, які ўзначальваў чэмпіён свету, прызёр чэмпіянатаў Еўропы Дзмітрый Шмыка.

Сярод прызёраў апынуўся і наш зямляк, Уладзіслаў Тагушоў з Мар'інай Горкі, які заняў 3-е месца.

Па выніках спаборніцтваў старшыня Федэрацыі Валерый Бабук адзначыў, што турнір ужо вырас з адкрытага рэспубліканскага і выйшаў на новы ўзровень, таму ў наступным годзе плануецца запрасіць спартсменаў з далёкага замежжа.

Пераможцы і прызёры былі ўзнагароджаны кубкамі, медалямі, дыпломамі і каштоўнымі прызамі ад ЗАТ «Аўгуст-Бел», ЗАТ «Струнныя тэхналогіі», НЗ «Белін-Аўта», ТАА «АгрыПО», ЗАТ «Пухавіцкі аграпрадукт», ТПООО «Пухавiчыгандль». ААТ «Машежапрад», СТАА «Марозпрадукт», ЗТАА «Зярнятка плюс», ТАА «Шацкі майстар» падалі ўдзельнікам для дэгустацыі сваю прадукцыю.

Чытаць 608 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»