Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

24.06.2019

У ААТ «Зазерка» пачалі другі ўкос траў

У адкрытым акцыянерным таварыстве «Зазерка» пачалі другі ўкос траў. У гаспадарцы адно з самых вялікіх пагалоўяў буйной рагатай жывёлы ў раёне, таму і план па нарыхтоўцы кармоў высокі. Усяго неабходна закласці 15 тысяч 100 тон сенажу (з якіх дзве тысячы тон у стрэтч-плёнку), 17 тысяч 500 тон сіласу і 800 тон сена.

Першым укосам у сельгас-арганізацыі прыбралі 1060 гектараў шматгадовых траў, заклалі 12 тысяч тон зялёных кармоў.

- Сёлета косавіца ідзе добра — адзначае галоўны аграном ААТ «Зазерка» Аляксандр Сідорык. - Шмат фактараў спрыяла атрыманню такога ўраджаю. Вельмі важныя ўмовы надвор'я: ўтрыманне вільгаці ў глебе, цёплыя ночы, якія дазваляюць травам хутка расці. Вядома, вялікую ролю гуляе і догляд за раслінамі. Вясной у адпаведнасці з тэхналогіяй правялі падкормку. Самай ураджайнай апынулася люцэрна. Яна дала 180 цэнтнераў з гектара. Нядрэнна выраслі бабова-зёлкавыя сумесі: канюшына, цімафееўка, канюшына-фестулоiум.

Зараз у гаспадарцы ідзе ўборка аднагадовых траў. Закладваюць гарохава-аўсяныя сумесі. На нарыхтоўцы кармоў працуе 16 адзінак тэхнікі. На адвозцы — чатыры аўтамабілі МАЗ, тры трактары МТЗ-3022 з прычэпамі ПМФ, трактар «Джон-Дзір».

Лідзіруе ў гаспадарцы на касавіцы Сяргей Шчэрба. На МТЗ-1221 з касілкай КДЛ-3.1 ён прыбраў больш за 500 гектараў траў. Міхаіл Булгак на МТЗ-3522 з касілкай КПР-9 скасіў 463 гектары.

Іён Панфіл на КВК-800 здрабняе зялёную масу. На яго рахунку 8 тысяч 40 тон. Віктар Варановіч на КВК-800 падабраў і здрабніў 4 тысячы 978 тон.

На адвозцы лідзіруе Аляксандр Холад. На яго рахунку 2 тысячы 839 тон. Міхаіл Навіцкі на аўтамашыне МАЗ-6501 перавёз 2 тысячы 246 тон.

У гаспадарцы ўсяго 16 сянажных траншэй, восем ужо заклалі. Як таго патрабуе тэхналогія, закладваюць зялёную масу вільготнасцю 50-55 адсоткаў. Каб не выпусціць час і не страціць якасць кармоў, ідзе кругласутачная праца. Больш за іншых - 10 тысяч тон сянажнай масы - затрамбаваў на «Амкадор-352 С» Андрэй Нарэйка. Гэтую працу выконвае і Юрый Сянько.

Каб захаваць усе пажыўныя рэчывы і забяспечыць добрую якасць кармоў, у сельгасарганізацыі сена і сянаж нарыхтоўваюць таксама і ў стрэтч-плёнку. Займаецца гэтай працай Алег Зяньковіч. Ён адзін ужо запрэсаваў 525 тон сенажу і сена пры плане 2 тысячы тон.

- Ураджайнасць траў сёлета ў нас 120-130 цэнтнераў з гектара, - адзначае Аляксандр Сідорык. - Зялёная маса добрая. Галоўны ўпор робім на якасць кармоў, а для гэтага важна не выпусціць час. Застаюцца не запоўненымі яшчэ восем сянажных траншэй, у якія часткова закладзем зялёную масу з другога ўкосу і кукурузны сілас восенню.

Анастасія Плятнёва.

Чытаць 643 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»