Пажылыя грамадзяне, якія знаходзяцца на сацыяльным абслугоўванні дома, абменьваліся вопытам па вырошчванні кветак, гародніны, ягад і фруктовых дрэў на сваіх прысядзібных участках. Яны падзяліліся сакрэтамі па доглядзе за садам і агародам, сваімі назіраннямі за развіццём раслін у перыяд вегетацыі. Мерапрыемства прайшло ў душэўнай абстаноўцы, усе ўдзельнікі атрымалі зарад добрага настрою.