Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

21.06.2019

У раку Цітаўка запусцілі белага амура

У апошнія гады ўсё больш сумна становіцца глядзець на нашу рэчку Цітоўку.

Яна зарастае воднай расліннасцю літаральна на вачах. Спецыялісты-эколагі тлумачаць гэту з'яву шэрагам фактараў: рэчышча ракі ў асноўным размешчана ў нізінных месцах, куды падчас ліўняў і працяглых дажджоў змываюцца з палёў часціцы верхняга пласта глебы, арганіка, травяная маса. Пры слабой плыні адкладаючыся на дне, усё гэта ўтварае пажыўны глей для вырастання трыснёга, чароту, асакі, рдэсты і іншых водных раслін. Вада паступова разносіць яго далей, і вось ужо цяжка знайсці на плыткай рацэ не занятыя зялёнымі плантацыямі месцы. Нават гарадскі пляж становіцца ўсё больш падобным на акружанае балотам азярцо, плошча якога імкліва звужаецца.

Ачысціць пляж спрабавалі шляхам скошвання водных раслін і ачышчэння ад дна глею з ужываннем экскаватара. Але гэтыя меры не дапамаглі. Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт з удзелам раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Пухавіцкай раённай арганізацыйнай структуры РДГА «БТПР» арганізавалі прымяненне біялагічнага метаду ачысткі: запусцілі ў рэчку белага амура — рыбу, якая ў зарастаючых вадаёмах выступае ў ролі біямеліяратара.

Ядучы водную расліннасць, якая практычна нікім больш не выкарыстоўваецца, гэтая рыба дае не толькі высокія прыросты ўласнай масы, але і паляпшае гідралогічны рэжым вадаёмаў, чысцячы іх ад залішняй расліннасці і спрыяючы тым самым большаму развіццю натуральнай кармавой базы для іншых рыб.

Белы амур мала патрабавальны да зместу ў вадзе кіслароду, устойлівы да інфекцыйных захворванняў. Паводле звестак даследаванняў БелНІІРХ, актыўнае харчаванне белага амура ў натуральных умовах Беларусі пачынаецца пры праграванні вады да 12-14°С. аптымальная тэмпература харчавання белага амура - 25-30°С. Пры гэтай тэмпературы ён можа штодня з'ядаць 100-120 адсоткаў ежы ад сваёй масы. Амур - буйная рыба: дасягае даўжыні 120 сантыметраў і масы 32 кілаграмы.

У адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства, для зарыблення неабходна біялагічнае абгрунтаванне. У траўні была праведзеная дзяржаўная экалагічная экспертыза па праекце «Біялагічнае абгрунтаванне зарыблення ракі Цітаўка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці». У заключэнні пазначана, што рака Цітаўка па морфаметрычным, гідрахімічным паказчыкам, па ступені развіцця макрафітаў і стану кармавой базы прыдатная для ўсялення белага амура.

На падставе гэтага заключэння 11 чэрвеня і быў ажыццёўлены першы этап зарыблення ракі Цітоўка белым амурам. Пасадачны матэрыял - асобіны белага амура сярэдняй вагой 1,3 кілаграма - закупленыя ў рыбгасе «Волма» на сродкі, якія па хадайніцтве Пухавіцкага райвыканкама вылучыў Рэспубліканскі савет РДГА «БТПР» для правядзення некалькіх этапаў зарыблення. Першым этапам на месцы пляжу горада Мар'іна Горка выпушчана каля 80 дарослых асобін белага амура. Варта адзначыць, што зарыбленне буйным пасадачным матэрыялам спрыяе больш хуткаму дасягненню меліярацыйнага эфекту. Наступны этап зарыблення будзе ажыццёўлены будучай вясной, так як зімой белы амур зусім не сілкуецца.

Дарэчы, у заключэнні дзяржаўнай экалагічнай экспертызы па біялагічным абгрунтаванні зарыблення ракі Цітоўка рэкамендавана таксама правесці дадатковае ўсяленне шчупака звычайнага, што, акрамя нарошчвання iхцiамасы і паляпшэння яе якасці, прывядзе да аздараўлення рыбнага статка.

Пухавіцкая РОС РДГА «БТПР» звяртаецца да аматараў рыбнай лоўлі на рацэ Цітоўка з просьбай праявіць свядомасць, і ў выпадку вылаву белага амура адпусціць гэтую каштоўную для зарастаючага вадаёма рыбу.

Андрэй Мазанік.

Чытаць 817 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»