Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

19.06.2019

Супрацоўнікі Пухавіцкага РАУС распавялі дзецям аб правілах бяспечнага адпачынку

У дзіцячым аздараўленчым лагеры «Лясная казка» ўжо завяршылася першая змена, падчас якой аздараўляліся 166 дзяцей з усіх куткоў нашага раёна.

- У нас адпачывалі дзеці з прыёмных, апякунскіх і шматдзетных сем'яў, а таксама з дзіцячага дома сямейнага тыпу, - распавяла дырэктар лагера Юлія Кітаева. - Для арганізацыі іх адпачынку і аздараўлення праводзіліся самыя розныя мерапрыемствы. Прыязджалі да хлопцаў спецыялісты Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Світанак», цікавыя развіваючыя фільмы прывозіў філіял КУП «Мінаблкінавідэапракат».

Таксама ў «Лясной казцы» прайшло прафілактычнае мерапрыемства, арганізаванае раённым аддзелам унутраных спраў. Яно накіравана на захаванне правілаў паводзін юнымі пешаходамі, на прафілактыку дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму.

Старшы інспектар ДПС АДАІ Уладзімір Цераховіч, звяртаючыся да хлопцаў, адзначыў, што ніколі нельга забываць аб правілах бяспечных паводзін на дарозе. Ён нагадаў, як пераходзіць праезную частку, і што катэгарычна рабіць не варта, каб не трапіць пад колы аўтамабіля ці ў іншую непрыемную сітуацыю.

Аб правілах бяспечнага адпачынку распавёў участковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Ігар Прадзільшчыкаў.

Супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў не толькі дазволілі хлопцам вывучыць спецаўтамабіль Дзяржаўтаінспекцыі, на якім прыехалі ў лагер, але і прывезлі спецсродкі абарончага, наступальнага характару, а таксама некаторыя ўзоры ўзбраення, якімі карыстаюцца пры выкананні сваіх службовых абавязкаў.

З цікавасцю юнакі разглядалі спецаўтамабіль. Садзіліся ў машыну, ўключалі светлавы гучнагаварыцель.

Каля навучальнай зброі таксама выстраілася чарга, прычым не толькі з хлапчукоў.

— Дзецям вельмі спадабалася гэта мерапрыемства, — адзначыў старшы інспектар па дазвольнай рабоце РАУС Валерый Клімовіч. - Спадзяюся, што яны будуць памятаць і выконваць правілы бяспечных паводзін.

Анастасія Плятнёва.

Чытаць 724 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»