Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

18.06.2019

У Мар'інай Горцы адбылася цырымонія прыняцця ваеннай прысягі

У мінулую суботу ў Мар'інай Горцы адбылася цырымонія прыняцця ваеннай прысягі. У нашым райцэнтры клятву на вернасць Радзіме прамовілі прадстаўнікі ўсіх злучэнняў і воінскіх частак Сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

- Мы ўпершыню правялі прыняцце прысягі ў адным месцы. Звычайна падобныя мерапрыемствы праходзілі па гарнізонах — распавёў камандуючы сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Вадзім Дзенісенка. - У гэтым годзе было прынята рашэнне на базе в/ч 89417 праводзіць увесь цыкл пачатковай і агульнавайсковай падрыхтоўкі для моладзі.

Сказаныя на дарогу словы маладыя воіны пачулі ад камандзіра брыгады палкоўніка Дзмітрыя Кучука. Павіншавалі вайскоўцаў старшыня Пухавіцкага райвыканкама Віктар Каляда, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, ганаровы салдат 6-й роты спецыяльнага прызначэння Генадзь Юшкевіч. Благачынны цэркваў 1-й Пухавіцкай акругі протаіерэй Аляксандр Цалкоў па традыцыі здзейсніў малебен. Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першы намеснік міністра абароны генерал-маёр Алег Белаконеў падкрэсліў, што маладыя людзі будуць праходзіць службу ў самым абсталяваным і баяздольным родзе Узброеных Сіл - Cілах спецыяльных аперацый, і падзякаваў бацькам за выхаванне годных абаронцаў нашай Радзімы.

Цырымонія прыняцця прысягі запомнілася не толькі маладым вайскоўцам. Для гасцей свята камандаванне вайсковай часці арганізавала выставу ўзбраення, тэхнікі і экіпіроўкі разведчыкаў. Запомніліся гледачам выступленні аркестра брыгады і паказальныя выступленні спецназаўцаў.

Аляксандр Вінніцкі з Мар'інай горкі - адзіны пухавец, які прыняў прысягу ў Мар'інай Горцы. Для Аляксандра гэта было асаблівае падзея, таму што яго бацькі служаць у в/ч 89417.

- Родныя казалі, што служыць побач з домам цяжэй. Але мне, наадварот, лягчэй усведамляць, што я знаходжуся ў сваім горадзе, - распавёў Аляксандр Вінніцкі. - І справа не толькі ў тым, што падчас звальнення я заўсёды магу пайсці дадому. Для мяне галоўнае, каб служба была цікавай і карыснай. Я хачу навучыцца арыентавацца на мясцовасці, скакаць з парашутам, хадзіць у разведку. Усе гэтыя навыкі змагу атрымаць у гэтай частцы.

Зараз у Аляксандра перыяд адаптацыі ў войску. Ён паступова прызвычайваецца да жыцця па Статуту, нарадах і калектыву.

- Прывыкнуць да новага месца заўсёды няпроста, але баяцца няма чаго. Я ведаю, што такое дысцыпліна, люблю чысціню і парадак. Трэба навучыцца рабіць усё трохі хутчэй — але гэта прыйдзе з часам, - працягвае суразмоўца.

Пасля прысягі Аляксандра сустракала вялікая і дружная сям'я. Бацькі з гонарам глядзелі на прыгожага і дарослага сына, пакуль малодшыя сёстры наперабой распавядалі брату, што падрыхтавалі для яго торт.

- На Сашы ляжыць пэўны груз адказнасці, таму што і мы з мужам служым у гэтай жа частцы. Упэўненая, ён будзе служыць годна. Галоўнае, каб ён заўсёды паводзіў сябе як сапраўдны мужчына, распавяла мама Наталля Вінніцкая.

Маладых людзей у блакітных берэтах у суботу можна было сустрэць па ўсім горадзе: яны атрымалі першае звальненне.

Кацярына Вернiкоўская.

Чытаць 818 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»