Персанажы Фiксiка і Нязнайкі ў гульнявой форме нагадалі дзецям аб правілах бяспекі на вадзе, правілах паводзін у лесе і на праезнай частцы. Папулярнасцю карысталіся «сцяна бяспекі», выстава аварыйна-выратавальнай тэхнікі, пажарнага абмундзіравання і абсталявання Пухавіцкага РАНС, машына ДАІ і аварыйнай службы. Быў арганізаваны гандаль, дзіцячы гарадок, адбыўся канцэрт вакальнай групы «Мелодыя» Рудзенскага Дома культуры.