Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

11.06.2019

Пухаўчане - у фінале рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі «АРТ-вакацыі – 2019»

У маладзёжнай сталіцы Беларусі 2019 года - Оршы  -адбыўся фінал рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі «АРТ-вакацыі – 2019». Фестываль быў прысвечаны Году малой радзімы і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Свята маладосці і творчасці сабрала сотні творчых людзей - прадстаўнікоў устаноў прафесійнай адукацыі з усёй краіны, сярод якіх былі навучэнцы і педагогі Мар'інагорскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа. Лепшыя з лепшых прадставілі сваю творчасць на сцэне Дома культуры чыгуначнікаў у рамках гала-паказу «Творчасць маладых - словы будучыні!».

На мерапрыемстве адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў пяці праектаў, рэалізаваных у рамках фестывалю "АРТ-вакацыі – 2019".

У намінацыях «Вакальна-інструментальны ансамбль» і «Група аўтарскай песні» адзначаны дыпломамі ІІ ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь кіраўнік ВІА «Крылы» Дзмітрый Сарычаў і педагог-арганізатар Паліна Шлык. У намінацыі «Творчае ператварэнне: ствараючы будучыню (інфармацыйна-камп'ютарныя тэхналогіі)» дыпломам І ступені ўзнагароджаны выкладчык Алена Свірыдава і інжынер-праграміст Аляксандр Баразна. Дыплом ІІІ ступені заслужыў выкладчык Вадзім Кушняроў.

Пераможцы і прызёры фестывалю адзначаюць, што такая высокая ацэнка прадстаўленых праектаў (а ў творчых мерапрыемствах і канцэртных выступах на розных этапах прынялі ўдзел каля 17 000 навучэнцаў устаноў прафесійна — тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі) — гэта вынік дзейнасці педагогаў і навучэнцаў, якія разам ідуць да адной мэты, якая вызначана ў дэвізе фестывалю: «Творчасць моладзі - словы будучыні!».

Аляксандр Дземідзюк,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце УА «МГАТК».

Чытаць 605 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»