Праведзены медыцынскія абследаваннi і прадастаўлены медыцынскія кансультацыі лекараў 12 непрацаздольным грамадзянам: 3 адзінокім грамадзянам, 1 інваліду I групы, 2 інвалідам II групы, 6 самотна пражываючым. Дадзеная форма працы зручная пажылым грамадзянам, так як дазваляе атрымаць кансультацыі лекара на хаце, без неабходнасці наведвання медыцынскай установы, што вельмі важна для пажылога чалавека.
За арганізаваную працу і прадастаўленыя паслугі гучалі словы падзякі ў адрас загадчыка аддзялення сацыяльнай дапамогі дома цэнтра Разіна Е. Б. і інспектара па асноўнай дзейнасці цэнтра Церахавай Л. Н. і лекараў Шацкай участковай бальніцы УАЗ «Мар'інагорскай ЦРБ» Арцюх I. I. і Макаравец Е. В.