Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

06.06.2019

Удзельнікі праекта «Інклюзіўная «Скарбніца» атрымалі першы заказ

У рамках праекта «Інклюзіўная «Скарбніца» для маладых людзей з інваліднасцю закупілі швейныя машынкі.

Праект рэалізуецца па ініцыятыве Пухавіцкай першаснай арганізацыі ГА «БелАПДIiМI». Хлопцы ўжо асвоілі навыкі шыцця, навучыліся валодаць іголкай. Наступным крокам для іх стане праца на швейных машынках.

— Мы закупілі чатыры швейныя машыны і авярлок. Многія хлопцы ўжо паспрабавалі папрацаваць за гэтымі прыладамі — адзначае кіраўнік ініцыятывы, старшыня Пухавіцкай першаснай арганізацыі ГА "БелАПДIiМI" Людміла Рычкова. — Напярэдадні для хлопцаў прайшоў майстар-клас. Усе працуюць з задавальненнем, з кожным разам у нас атрымліваецца ўсё лепш.

Дзякуючы новым швейным машынак ўдзельнікі праекта атрымалі свой першы заказ. Зараз хлопцы разам з педагогамі шыюць ручнікі і прасціны для групы летняга лагера, які будзе працаваць на базе сярэдняй школы №3 горада Мар'іна Горка.

Чытаць 598 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»