Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

06.06.2019

Блужскія школьнікі перамаглі ў конкурсе

«Пасадзі дрэва, каб пачуць будучыню», - так называўся конкурс актыўнасцяў сярод школ раёна, які праводзіўся ў рамках рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу», арганізатарам якога выступіў ДЛГУ «Пухавіцкі лясгас». Школьнікам прапаноўвалася прыняць актыўны ўдзел у пасадцы лясных культур і зрабіць цікавую відэасправаздачу аб гэтай працы. Вынікі конкурсу былі агучаныя галоўным ляснічым ДЛГУ «Пухавіцкі лясгас» Сяргеем Кузняцовым на ўрачыстай лінейцы ў Блужскім ВПК дзіцячы сад-базавая школа.

Гэтая ўстанова адукацыі стала пераможцам конкурсу. Блужскія школьнікі вельмі адказна падышлі да ўдзелу ў конкурсе: хлопцы правялі збор макулатуры, намалявалі ўлёткі пра каштоўнасць лесу і ў форме флэш-мобу раздалі іх жыхарам вёскі. Наведалі з экскурсіяй мясцовае лясніцтва, падчас якой даведаліся шмат новага і цікавага аб лясных культурах, абароне лесу, барацьбе з яго шкоднікамі. У рамках акцыі «Тыдзень лесу» старанна папрацавалі на пасадцы лясных культур, а відэаролік аб іх удзеле ў конкурсе пакарыў журы сваёй маштабнасцю і арыгінальнасцю.

У якасці прыза за перамогу ў конкурсе школа атрымала турыстычны тэнт, каляровы прынтар, прыналежнасці для аргтэхнікі і канцылярскія тавары на суму 500 рублёў, а таксама пазнавальную літаратуру аб лясах Беларусі. Нагадваць пра важнасць беражлівых адносін да лесу будуць і чатыры туі, якія лясгас перадаў школе для ўпрыгожвання школьнага двара.

Чытаць 630 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»