Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

05.06.2019

«У імя святла і дабра»

3 чэрвеня 2019 года Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Рудзенская дапаможная школа-інтэрнат» сустракала праасвяшчэннейшага Веньяміна, епіскапа Барысаўскага і Мар'інагорскага з мэтай здзяйснення набажэнства за здароўе навучэнцаў і выпускнікоў школы, пажадання iм і блаславення на добрую справу. Паважанымі гасцямі свята былі старшыня Пухавіцкага райвыканкама Віктар Міхайлавіч Каляда і намеснік старшыні Чарнышова Наталля Анатольеўна.

Пасля богаслужэння епіскап і яго паплечнікі вадой акрапілі ўсіх хлопчыкаў і дзяўчынак, правялі гутарку за круглым сталом з педагогамі школы. Словамі настаўлення стала размова аб любові і узаемаразуменні, аб важнасці веры і ўзаемадапамогі ў жыцці кожнага чалавека.

Па завяршэнні афіцыйнай часткі візіту для рабят і гасцей прайшоў святочны канцэрт, арганізаваны па ініцыятыве настаяцеля прыходу храма прападобнай Еўфрасінні Полацкай айца Міхаіла. У мерапрыемстве прынялі ўдзел не толькі навучэнцы ДУА «Рудзенская дапаможная школа-інтэрнат», але і запрошаныя артысты. Пасля канцэрту выпускнікам былі ўручаны памятныя падарункі, а парадавалі малых салодкімі падарункамі.

Чытаць 618 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»