Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

05.06.2019

Подзвіг у імя вызвалення

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны запрашае на мерапрыемства «Подзвіг у імя вызвалення», прысвечанае 75-годдзю вызвалення Беларусі.

27 чэрвеня 2019 года, напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і святкавання 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Беларускі дзяржаўны музеяй гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прадставіць праграму «Подзвіг у імя вызвалення».

Пачатак у 15.00 па адрасе пр. Пераможцаў, 8.

Праграма пачнецца з касцюмаванай экскурсіі па новай часовай экспазіцыі з аднайменнай назвай. Падчас пазнавальнага гістарычнага экскурсу наведвальнікаў чакае захапляльнае апусканне ў героіку баёў па вызваленні Беларусі. Перад імі паўстануць гарачыя падзеі лета 1944 г.: з аднаго боку, буйнамаштабнае наступленне ў Беларусі падчас легендарнай аперацыі «Баграціён», а з другога - дзеянні саюзнікаў па вызваленні Францыі, Бельгіі, Італіі.

Апавяданне працягнецца ў зале пастаяннай экспазіцыі музея расповедам аб падпісанні акта аб капітуляцыі Германіі, разгроме Квантунскай арміі і заканчэнні Другой сусветнай вайны. На гэтай высокай і радаснай ноце экскурсійная частка праграмы плаўна пяройдзе ў канцэртную.

У музычным завяршэнні прагучаць усім вядомыя і любімыя песні ваенных гадоў. Пад мелодыі несмяротных шлягераў – «Сіняя хустачка»,«Давай закурым»,«Апошні бой» і інш. - гледачы змогуць перажыць тыя пачуцці, якія адчувалі ў баі іх дзяды і прадзеды, і яшчэ раз зацвердзіцца ў думцы, што значэнне песні на вайне было велізарным.

Запрашаем на праграму мінчан і гасцей горада, якія цікавяцца і ганарацца гераічным мінулым нашага народа і краіны.

Квіток на праграму стане выдатным падарункам да свята для людзей старэйшага пакалення!

Білеты ўжо ў касе музея. Кошт - 15.00 BYN.

Даведкі па тэл.+375 17 203 18 39.

Чытаць 592 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»