Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

04.06.2019

У рамках Дня абароны дзяцей прайшла сустрэча з заслужаным трэнерам Рэспублікі Беларусь Анатолем Іванавічам Усенка

У рамках Дня абароны дзяцей Пухавіцкая РА ГА «Белая Русь» правяла вельмі вялікае і значнае спартыўнае мерапрыемства на базе ДУА «Сярэдняя школа №4 г. Мар'іна Горка» - хлопцы атрымалі магчымасць пагутарыць з выдатным чалавекам - Анатолем Іванавічам Усенка.

Анатоль Іванавіч - заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь, галоўны трэнер нацыянальнай каманды па міні-футболе сярод слабавідушчых, пяціразовы чэмпіён свету па міні-футболе (Бразілія, 1998г), (Мілан, 2002г), (Манчэстэр, 2004г.), (Бразілія, 2007г.), Чэмпіён Еўропы (Францыя, 2001г.), (Турцыя, 2007г.), сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы (Мінск, 1999г), бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы (Іспанія, 1997г.), чэмпіён СССР 1982г, бронзавы прызёр чэмпіянату СССР 1983г. у складзе «Дынама» (Мінск), чэмпіён РБ і ўладальнік Кубка РБ у складзе «Славія» (Мазыр), Ганаровы грамадзянін Пухавіцкага раёна, уладальнік тэлевізійнай узнагароды «Гонар нацыі» АНТ.

Сустрэча з Анатолем Іванавічам прайшла ў форме адкрытага дыялогу. Ён распавёў хлопцам аб сваім жыццёвым і прафесійным шляху, перамогах, дасягненнях, адказаў на цiкавячыя пытанні. Навучэнцы мелі магчымасць паглядзець, памацаць, прымерыць высокія ўзнагароды трэнера і футбаліста. Таксама ў гэты дзень адбыўся міні-футбол. Хлопцы атрымалі майстар клас ад чэмпіёна. Пераможцаў павіншавала старшыня РА ГА «Белая Русь» Людміла Мікалаеўна Сарнова. Хлопцам былі ўручаны граматы і памятныя падарункі.

Чытаць 639 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»