Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

31.05.2019

Планавая нарада сацыяльных работнікаў

29 мая 2019 г. у дзяржаўнай установе «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Пухавіцкага раёна» прайшла планавая нарада сацыяльных работнікаў, на якой разглядаліся пытанні якаснага абслугоўвання непрацаздольных грамадзян, аказання ім садзейнічання ў вырашэнні іх праблем, абмяркоўваліся актуальныя пытанні абслугоўвання дома.

Для сацыяльных работнікаў былі праведзены лекцыі: «Правілы аховы жыцця людзей на водах Рэспублікі Беларусь», «Правядзенне медыцынскіх аглядаў сацыяльнымі работнікамі» для выкарыстання атрыманых ведаў на практыцы.

Дзяржаўнай установай «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Пухавіцкага раёна» да Міжнароднага Дня абароны дзяцей арганізавана свята для дзяцей, якія наведваюць аддзяленне забеспячэння дзённага знаходжання для інвалідаў. Для іх была арганізаваная паездка ў аграсядзібу «Дары Вялеса» ў аг. Блужа. Натхняльнікам гэтай паездкі была старшыня Пухавіцкай раённай арганізацыі РГА «Беларускі Чырвоны Крыж» Л. Н. Дрэнь. Гасцінныя гаспадары аграсядзібы правялі незабыўную экскурсію па кантактным заапарку. Вослік, поні, дэкаратыўныя трусы, свінкі, хамякі і розныя хатнія жывёлы выдатна «гулялі» з дзецьмі і дарослымі. Хлопцы забаўляліся, прымалі ўдзел у вясёлых гульнях. У канцы мерапрыемства быў зладжаны вясёлы флэш-моб, які ўцягнуў ўсіх дзяцей у круг і нікога не пакінуў абыякавым. Свята пакінула у сэрцах кожнага самыя цёплыя ўспаміны.

Чытаць 797 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»