Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

31.05.2019

У добры шлях, выпускнікі!

30 мая ва ўсіх установах адукацыі Пухавіцкага раёна адбылося свята «Апошні званок». 20 лепшым навучэнцам былі ўручаны пасведчанні аб занясенні на Дошку гонару моладзі і навучальных устаноў Пухавіцкага раёна.

«Апошні званок» для вучняў ДУА «Сярэдняя школа № 1 п. Дружны» стаў асабліва запамінальным, бо на ім прысутнічала намеснік старшыні Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта Наталля Анатольеўна Чарнышова, якая павіншавала ўсіх рабят з заканчэннем навучальнага года. Выпускнікам школы Наталля Анатольеўна пажадала захаваць шчырую веру ў цуд, чуласць і здольнасць марыць, быць настойлівымі ў сваіх памкненнях і дасягаць пастаўленых мэтаў. Ад імя Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта Наталля Анатольеўна ўручыла школе падарункавы сертыфікат на суму 135 000,00 тысяч беларускіх рублёў для правядзення рамонтных работ даху і харчблока.

У цёплай, сяброўскай атмасферы прайшло свята ў ДУА «Блужскі ВПК дзіцячы сад-базавая школа iмя н. Чэпіка». Хлопцы спявалі, танцавалі, таленавіта разыгрывалі сцэнкі, чыталі вершы, віншавалі выкладчыкаў, выказвалі словы ўдзячнасці бацькам. Госці свята, галоўны ляснічы Кузняцоў С. В. і намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы ДЛГУ «Пухавіцкі лясгас» Камароўская А. В., паднеслі навучэнцам школы каштоўныя падарункі за перамогу ў рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу – 2019».

На ўрачыстай лінейцы ў ДУА «Перажырская сярэдняя школа» iья А. Я. Гурыновіча» прысутнічалі ганаровыя госці: Лазар Д. Н., галоўны спецыяліст аддзела лячэбна-прафілактычнай дапамогі галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама, Шастакова Я. А., намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме, бацька Анатоль, протаірэй храма Мікалая Цудатворца в. Перажыр, прадстаўнікі аддзела ўнутраных спраў, аддзела па надзвычайных сітуацыях Пухавіцкага райвыканкама. Усе госці пажадалі навучэнцам добрага і бяспечнага адпачынку летам, а выпускнікам поспеху на іспытах, пры паступленні ў ВНУ, не забываць родную школу і настаўнікаў.

Чытаць 815 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»