29 мая 2019 года ў сацыяльным пункце цэнтра, размешчаным на базе ГУДА «Рудзенскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Вясёлка» г. п. Рудзенск, для грамадзян, якія наведалі пункт, была праведзена гутарка аб правілах захавання нормаў пажарнай бяспекі ў побыце ў мэтах папярэджання пажаранебяспечных сітуацый.
Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь з інвалідамі, якія наведваюць сацыяльны пункт, быў праведзены творчы занятак па вырабе падарункавых нататнікаў і паштовак. Паштоўкамі, вырабленымі сваімі рукамі, яны павіншуюць з гэтым значным святам ветэранаў вайны і працы