Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

27.05.2019

Лідэры Пухавіцкай раённай піянерскай арганізацыі на абласным свяце піянерскай дружбы «Раўненне на Піянэрыю!»

24 мая 2019 года на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Курган Славы» прайшло абласное свята піянерскай дружбы «Раўненне на Піянэрыю!», у якім прынялі ўдзел лідэры і актыў Пухавіцкай раённай піянерскай арганізацыі.

75 акцябрат цэнтральнага рэгіёна, сярод якіх 3 дзяцей нашага раёна, упершыню прамовілі словы ўрачыстага абяцання ўступаючых ў шэрагі ГА «БРПА». Сімвалічна колькасць піянераў, сугучнае 75-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Запаветныя гальштукі акцябратам павязалі партнёры і сябры арганізацыі, ганаровыя госці, ветэраны піянерскага руху.

Урачыстую лінейку, прысвечаную Дню піянерскай дружбы, упрыгожыла выступленне мажарэтак ДУА «Сярэдняя школа №4 г. Мар'іна Горка».

У праекце-дэманстрацыі «Міншчына піянерская» ад Пухавіцкага раёна ўдзельнічалі хлопцы ДУА «Перажырская сярэдняя школа iмя А. Я. Гурыновіча», якія прадставілі пляцоўку «Цімураўскія зорачкі на карце Мінскай вобласці!».

Пляцоўка «Творчая майстэрня аквагрыму», падрыхтаваная ГУДО «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Світанак», дазволіла стварыць святочны настрой удзельнікам мерапрыемства.

Хлопцы з ДУА «Сярэдняя школа №4 г. Мар'іна Горка» сталі удзельнікамі квэст-гульні «Піянерская краіна сяброўствам моцная!» і «Піянерскі лабірынт», падчас якіх у складзе каманд яны выконвалі цікавыя тэматычныя заданні.

На свяце ўзнагароджаны граматамі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, памятнымі прызамі Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі за актыўную і дзейсную працу па развіцці піянерскага руху ў вобласцi Копцева Алена Міхайлаўна, старшыня Пухавіцкага раённага Савета піянерскай арганізацыі, і Брывач Анастасія, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа №4 г. Мар'іна Горка».

Святочная атмасфера і вясёлы настрой панавалі на працягу ўсяго мерапрыемства. Гэтае свята запомніцца лідэрам Пухавіцкай раённай піянерскай арганізацыі надоўга.

Чытаць 604 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»