Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

23.05.2019

На базе СУП «Дукора-Агра» прайшоў семінар па жывёлагадоўлі

На мінулым тыдні на базе сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Дукора-Агра» прайшоў семінар па арганізацыі пашчы кароў у летне-пашавы перыяд. Месца яго правядзення было выбрана не выпадкова: у гаспадарцы адно з самых вялікіх пагаловiй буйной рагатай жывёлы. А пашавы перыяд - самы спрыяльны час для атрымання вялікага малака.

У красавіку ў гаспадарцы выйшлі на пашы чатыры дойныя статкі, у кожным з якіх у сярэднім 180 галоў. Пашы былі загадзя падрыхтаваныя: падкормленыя азотнымі і калійнымі ўгнаеннямі, своечасова падкошаны. Перад пачаткам пашавага перыяду ў гаспадарцы набылі новую касілку. Механізатар Максім Мацвіенка ўжо апрабаваў яе ў працы.

Культурныя пашы ў сельгаспрадпрыемстве займаюць плошчу 180 гектараў. Яны даюць па 58 цэнтнераў з гектара зялёнай масы. На адну галаву прыходзіцца 50 сотак.

Выпасается жывёла франтальным метадам. Для паўнавартаснага рацыёну на пашы знаходзіцца вада, соль у разліку 70 грам на карову і ў вольным доступе мінеральная дабаўка.

— Ужо прыкметна выраслі надоі. Калі раней сярэдні надой складаў 13,4 літра малака на ўмоўную галаву, цяпер жа - 14,5 літра — распавядае намеснік дырэктара жывёлагадоўлі СУП «Дукора-Агра» Арцём Гардзейчык. — Пашы ў нас шматкампанентныя: 3 адсотка складае канюшына лугавая, па 15 — белая канюшына і цімафееўка, 25% — райграс пашавы, а таксама мятлiк лугавы.

- Перад выхадам на пашы мы апрацавалі буйную рагатую жывёлу супраць кляшча, гнюса і такіх захворванняў, як целязiос. Яны могуць быць згубныя для жывёл — распавёў галоўны вет-урач сельгаспрадпрыемства Віктар Мандрусенка. — Акрамя таго, за месяц да пасьбы лекар-артапед Віталь Бараноўскі зрабіў абрэзку капытоў у кароў.

За кожным статкам замацаваны два пастухі. Паклапаціліся ў гаспадарцы і аб умовах працы для іх: выдадзена спецвопратка, у полі дастаўляюць абеды, ёсць вагончыкі, дзе можна схавацца ад непагадзі. Ад адказнага выканання працы пастуха напрамую залежыць колькасць атрыманай прадукцыі.

- Зялёная маса - слабаструктурны корм — адзначае Арцём Аляксеевіч, - таму падчас ранішняй і вячэрняй дойкі жывёл падкормліваем. На кармавым стале — сянаж і сілас, а таксама канцэнтраты.

Калі начная тэмпература паветра не будзе апускацца ніжэй за плюс дзесяць градусаў, у гаспадарцы плануюць арганізаваць кругласутачную пашчу.

Анастасія Плятнёва.

Чытаць 620 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»