Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

22.05.2019

Аб мерапрыемствах да Дня сям'і

Традыцыйна да Дня сям'і ў дзяржаўнай установе «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Пухавіцкага раёна» праводзяцца мерапрыемствы для розных катэгорый сем'яў з мэтай іх сацыяльнай падтрымкі.

Культурна-масавае мерапрыемства на тэму: «Сям'я - мой тыл» праведзена для сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў і інвалідаў, сумесна з Пухавіцкай першаснай арганізацыяй грамадскага аб'яднання «БелАПДIiМI». Мерапрыемства прайшло ў цёплай і сяброўскай абстаноўцы - былі арганізаваны сямейныя конкурсы і гульні, мамам былі прысвечаны вершы і песні, прагучалі музычныя нумары ў выкананні дзяцей і маладых людзей з абмежаваннямі. Мерапрыемства скончылася чаяваннем і ўручэннем сувеніраў.

Для маладых інвалідаў-удзельнікаў клуба «Майстэрня настрою», праведзена мерапрыемства «Ўсё пачынаецца з сям'і» з мэтай выхавання ўсведамлення важнасці сямейных каштоўнасцяў. Свята прайшло ў цёплай і душэўнай атмасферы, якую стварылі спецыялісты цэнтра. Мамы з дзецьмі прымалі ўдзел у конкурсах, вырабілі сваімі рукамі памятныя падарункі, якімі потым абмяняліся. Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі масу станоўчых эмоцый.

Пажылымі грамадзянамі, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання, была арганізавана фотавыстава на тэму: «Зазірніце ў сямейны альбом», пажылыя грамадзяне, якія знаходзяцца на сацыяльным абслугоўванні дома, таксама былі павiншаваны з Днём сям'і сацыяльнымі работнікамі.

У рамках абласных мерапрыемстваў сям'я Крыловай Алены Цімафееўны і Гаўрыленка Андрэя Віктаравіча, якая жыве ў п. Дружны, якая выхоўвае 3 дзяцей: дачку Вікторыю, сыноў Ягора і Яраслава, прыняла ўдзел у занальным адборачным туры абласнога конкурсу «Сям'я года Міншчыны», які праходзіў у г. Нясвіж. Сям'я прадставіла цікавую праграму: фільм пра гісторыю сваёй сям'і, творча распавялі пра свае захапленні і дасягненні, правяла для гасцей і журы майстар-клас па зборы і выкарыстанні розных траў. Галоўная традыцыя сям'і - усё рабіць разам і рабіць усё з задавальненнем. За ўдзел у конкурсе сем'ям была ўзнагароджана дыпломам Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

Чытаць 614 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»