Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

21.05.2019

«Веламарафон здароўя»

18 мая 2019 года ў г. Мар'іна Горка адбыўся велапрабег «Веламарафон здароўя» пры ўдзеле Чырвонага Крыжа, прысвечаны Сусветнаму дню без тытуню, 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і святкаванню 70-годдзя Жэнеўскай канвенцыі.

Мерапрыемства было арганізавана дзяржаўнай установай «Пухавіцкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі», Пухавіцкай раённай арганізацыяй Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа, упраўленнем адукацыі, спорту і турызму Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта.

Мэт веламарафона было некалькі: гэта і прапаганда здаровага ладу жыцця сярод насельніцтва Пухавіцкага раёна, і фарміраванне негатыўнага стаўлення да тытунекурэння, і выхаванне пачуцця патрыятызму.

У велапрабегу прынялі ўдзел 108 чалавек: навучэнцы 5-ці гарадскіх школ, Мар'інагорскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа ім. В. Е. Лабанка, прадпрыемстваў і арганізацый Пухавіцкага раёна (Філіял ЦЭЦ-5 РУП «Мінскэнерга», ААТ «Пухавiчынафтапрадукт», ААТ «Белаграпрамбанк», ДЛГУ «Пухавіцкі лясгас», ФАЦ «Вікторыя», УАЗ «Мар'інагорская ЦРБ», «Мінскія электрасеткі», ДУ «Пухавіцкі РЦГiЭ», РА БТЧК).

Самаму малодшаму ўдзельніку велапрабегу споўнілася 5 гадоў, а самым старэйшым стаў удзельнік ва ўзросце больш за 70 гадоў.

Узначальваў калону веласіпедыстаў член трэнерскага савета Мінскай абласной федэрацыі веласпорту, ветэран спорту Мацулевіч Уладзімір Віктаравіч.

Стартавалі веласіпедысты ад плошчы каля раённага цэнтра культуры пасля ўскладання кветак да абеліска Славы ў г. Мар'іна Горка. Маршрут праходзіў праз аграгарадкі Блонь, Пухавічы і завяршыўся каля помніка Любе Гайдучонак у аднайменным парку.

Ідучы па маршруце, удзельнікі велапрабегу прынялі ўдзел ва ўскладанні вянкоў і мітынгах ля помнікаў воінам, загінуўшым у Вялікай Айчыннай вайне.

Чытаць 667 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»