Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

20.05.2019

Спецыяльная праграма «Мак»

З 01.06.2019 па 15.09.2019 ў мэтах недапушчэння распаўсюджвання наркатычнай сыравіннай базы расліннага паходжання на тэрыторыі Пухавіцкага раёна будзе праводзіцца спецыяльная праграма «Мак».

Адной з галоўных задач дадзенай праграмы з'яўляецца блакаванне доступу нарыхтоўшчыкаў да дзікарослых зарасніках канопляў і маку, выяўленне і знішчэнне незаконных пасеваў раслін з утрыманнем наркотыкаў.

У адпаведнасці з заканадаўствам, за вырошчванне і пасеў нарказмяшчальных раслін ўстаноўлена адміністрацыйная і крымінальная адказнасць.

Артыкул 16.1 КаАП Рэспублікі Беларусь - пасеў або вырошчванне без мэты збыту або вырабу наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў забароненых да апрацоўкі раслін ці грыбоў, якія змяшчаюць наркатычныя сродкі або псіхатропныя рэчывы (каноплі, мак) - цягнуць накладанне штрафу ў памеры да 20-ці базавых велічынь.

Артыкул 329 КК Рэспублікі Беларусь - пасеў або вырошчванне забароненых да апрацоўкі раслін ці грыбоў, якія змяшчаюць наркатычныя сродкі або псіхатропныя рэчывы.

  1. Пасеў або вырошчванне з мэтай збыту або вырабу наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў забароненых да апрацоўкі раслін ці грыбоў, якія змяшчаюць наркатычныя сродкі або псіхатропныя рэчывы, караецца штрафам, або арыштам, ці абмежаваньнем волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.
  2. Тыя ж дзеянні, учыненыя паўторна, або групай асоб, альбо асобай, якая раней учынiла злачынствы, прадугледжаныя артыкуламі 327, 328 і 331 гэтага Кодэкса, караюцца абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў.
  3. Дзеянні, прадугледжаныя часткамі першай і другой гэтага артыкула, учыненыя арганізаванай групай, караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад пяці да пятнаццаці гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.

Дапускаючы факты вырошчвання на сваіх прысядзібных участках нарказмяшчальных культур, грамадзяне тым самым ствараюць перадумовы для асоб, якія спажываюць наркотыкі, здзяйсняць ў дачыненні да іх супрацьпраўныя дзеянні. Бо часцяком такія асобы прыязджаюць з розных рэгіёнаў і выглядваюць месцы вырастання маку, наяўнасць участкаў і ўладальнікаў. Гэта стварае перадумовы для пранікнення на тэрыторыю ўчастка і, магчыма нават, у жыллё з мэтай наступнага вырабу там наркотыкаў і здзяйснення іншых відаў злачынстваў - крадзяжоў, рабаванняў, знішчэння або пашкоджання маёмасці.

Яшчэ раз нагадваем аб забароне вырошчвання нарказмяшчальных культур і заклікаем да разважлівасцi і праявы самастойнай ініцыятывы па недапушчэнні і спыненні фактаў вырастання такіх культур, як мак і каноплі.

Чытаць 654 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»