Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

20.05.2019

У Мар'інай Горцы адбылося адкрыццё мотасезона-2019

Плошча каля РЦК у мінулую суботу стала месцам сустрэчы байкераў раёна. Парадка сямідзесяці матацыклаў розных мадэляў ад айчынных і замежных вытворцаў: паглядзець было на што.

«ІЖ», «ЯВА», «ЯМАХА», «Мінск» - байкеры прыехалі на матацыклах самых розных марак. Цімафей Белы з Дружнага катаецца на матацыкле з дзяцінства. Амаль сем гадоў таму змяніў «Мінск» на больш магутную «Яву».

Мiнчук Алег Мазанік ў Мар'іну Горку прыехаў на канікулы. У моташоу ўдзельнічае другі раз.

- Мне падабаецца, што тут не так шмат байкераў, як у сталіцы, таму ўсё праходзіць больш згуртавана — распавядае Алег. - З нецярпеннем чакаю, калі паедзем калонай па вуліцах горада. Гэта, дарэчы, мой першы матацыкл «Мiнск Лідэр». Я купіў яго год таму.

На матацыкле гэтай жа маркі на моташоу прыехаў і Мікіта Пастухоў. Асновы кіравання Мікіта асвойваў на мапедзе, пачынаў у 13 гадоў. Затым перасеў на стары матацыкл, а месяц таму купіў матацыкл 2015 года выпуску. Пра сваё захапленне матацыкламі і пра жыццё мотааматара Мікіта распавядае ў сваім блогу ў Інтэрнэце. На яго блог падпісаныя каля тысячы чалавек.

Моташоу стала сапраўды агульнагарадскім святам. Арганізатары, у ліку якіх РК ГА «БРСМ», АДАІ РАУС, Пухавіцкая РОС ДТСААФ і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, паклапаціліся пра тое, каб усе змаглі з цікавасцю правесці час. Для дзяцей працавалі атракцыёны, батуты, надзіманая горка. Старэйшыя хлопцы актыўна ўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў. Лепшыя мастакі атрымалі прызы ад спонсараў СТАА «Чароўны востраў» і ААТ «Машхарчпрад».

Вядучы моташоу Максім Губанаў праводзіў з байкерамі розныя конкурсы, дзе трэба было дэманстраваць навыкі кіравання. На моташоу вызначылі і самага моцнага байкера. Пераможца здолеў падняць аўтамабільны матор каля 30 разоў.

Са сцэны палымянымі песнямі гледачоў забаўлялі юныя артысты Рудзенскага СДК і музыканты інструментальнай групы МГАТК пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Сарычава. Тэматычную пляцоўку падрыхтавала каманда работнікаў сяброўскага СДК.

Затым арганізаванай калонай байкеры праехалі па вуліцах горада ў бок аграгарадка Пухавічы. Па традыцыі ўдзельнікі моташоу ўсклалі кветкі да помніка Любы Гайдучонак і героям Вялікай Айчыннай вайны ў Блоні і Пухавічах.

Яшчэ адна асаблівасць моташоу - магчымасць падчас мерапрыемства ў РОС ДТСААФ здаць экзамен на катэгорыю «А» і «АМ».

Выдатным завяршэннем свята стаў фестываль «Холі фарбы».

Чытаць 558 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»