Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

20.05.2019

Піянеры падвялі вынікі сваёй працы

Ініцыятыўныя, захопленыя, працавітыя і адказныя, першыя ў вучобе і грамадскіх справах – піянеры заўсёды прыклад для іншых.

19 мая 2019 года піянерскай арганізацыі споўнілася 97 гадоў. Гэтай знамянальнай даце быў прысвечаны справаздачна-выбарны злёт Пухавіцкай раённай піянерскай арганізацыі «Піянеры новай эры: ініцыюем, прасоўваем, дзейнічаем!», які сабраў 18 мая ў гарадскім парку імя Л. Гайдучонак 206 дэлегатаў з 26 піянерскіх дружын раёна. Удзельнікі і госці свята акунуліся ў атмасферу піянерскай урачыстасці. Юныя актывісты разам са сваімі кіраўнікамі падрыхтавалі цікавую праграму інтэрактыўнага праекта-дэманстрацыі «АКТЫВацыя «ргоБРПА»: былі праведзены майстар-класы, танцавальны флэшмоб, працавала творчая майстэрня аквагрыма, піянерская пошта, аформлена выстава «Піянерскі калейдаскоп». На пляцоўцы «Марафон усмешак» удзельнікам мерапрыемства прапаноўвалася зрабіць фота на памяць.

З прывітальным словам да ўсіх удзельнікаў злёту звярнуўся ветэран Вялікай Айчыннай вайны Фонаў Іван Андрэевіч, які павіншаваў усіх прысутных са святам, падзякаваў піянерам за іх імкненне быць першымі ва ўсіх добрых пачынаннях і пажадаў ім далейшых поспехаў у гэтым.

Аб рабоце раённай піянерскай арганізацыі за паўтара апошніх года далажыла старшыня раённага Савета Алена Міхайлаўна Копцева. У сваім выступленні яна расказала аб тых важных справах, у якіх прынялі ўдзел піянеры раёна. Дадаткам да яе выступлення сталі творчыя справаздачы піянерскіх дружын раёна.

Дэлегаты абралі новы склад раённага Савета піянерскай арганізацыі. Накіроўваць яго працу зноў даверана дасведчанаму лідэру Алене Міхайлаўне Копцевай.

У гэты ўрачысты дзень рады піянераў папоўнілі яшчэ 28 актыўных і таленавітых хлопцаў. Ва ўрачыстай абстаноўцы яны дружна і шчыра абяцалі любіць сваю Радзіму, быць добрымі, сумленнымі і справядлівымі. Ім трэба будзе несцi ганаровую місію - слаўнымі справамі праслаўляць сваю краіну, развіваць вялізны патэнцыял роднага краю. Юныя піянеры прымалі віншаванне ад госця свята, ветэрана піянерскага руху Сцепаненка Лідзіі Мікалаеўны, якая пажадала ім новых ідэй, актыўнасці і імкнення да добрых спраў на карысць Радзімы. У гэты дзень былі падведзены вынікі работы піянерскіх дружын за год. Лепшымі піянерскімі дружынамі сталі: імя Пятра Гучка ДУА «Сярэдняя школа №4 г. Мар'іна Горка», імя Яўгена Васільевіча Мікульчыка ДУА «Пухавіцкая сярэдняя школа», імя Аляксандра Рыгоравіча Чарвякова ДУА «Свіслацкая сярэдняя школа», імя Юрыя Аляксеевіча Гагарына ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Мар'іна Горка».

Лепшым важатым: Брывач Аксане Васільеўне – педагогу-арганізатару ДУА «Сярэдняя школа №4 г. Мар'іна Горка», Навiцкай Наталлі Яўгенаўне, педагогу-арганізатару ДУА «Шацкая сярэдняя школа», Бурлевіч Марыне Ўладзіміраўне, педагогу-арганізатару ДУА «Пухавіцкая сярэдняя школа», Захаравай Алене Аляксандраўне, педагогу-арганізатару ДУА «Свіслацкая сярэдняя школа ім. Аляксандра Рыгоравіча Чарвякова», Бондар Святлане Андрэеўне, педагогу-арганізатару ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Мар'іна Горка», Харчанка Яніне Сяргееўне, педагогу-арганізатару ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Мар'іна Горка», Пахіла любоў Мікалаеўне, педагогу-арганізатару ДУА "Зазерская сярэдняя школа", Сыцэвіч Кацярыне Валер'еўне, педагогу-арганізатару ДУА "Перажырская сярэдняя школа імя Анатоля Емяльяновіча Гурыновіча» былі ўручаны граматы ГУДО «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Світанак» і памятныя падарункі.

Дыпломы ў розных намінацыях раённых конкурсаў былі ўручаны піянерскім дружынам.

Хлопцы раз'ехаліся па сваіх дружынах з добрым настроем і новымі ідэямі, а іх у піянераў нямала, а, значыць, будуць новыя адкрыцці, перамогі і пераможцы.

Чытаць 700 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»