Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

17.05.2019

Памятаць, каб не паўтарылася

У вёсцы Парэчча ўспаміналі ахвяр Халакоста і Праведнікаў Мiру

- Там за рэчкай знаходзіцца дом, у якім я расла. Крыху далей - балоты, дзе нас хавалі ад немцаў...калі Фрыда Рэйзман прыязджае ў Парэчча, яна заўсёды ўспамінае сваё ваеннае дзяцінства. Былая вязніца Мінскага гета пастаянна паўтарае словы падзякі жыхарам вёскі і адзначае дабрыню ўсяго беларускага народа.

Фрыда Вульфаўна была першай з сарака яўрэйскіх дзяцей, якіх мясцовыя жыхары выратавалі ў гады вайны, прытуліўшы ў сваіх сем'ях. Сёння яна адзіны сведка тых падзей. Помнік Праведнікам Мiру ў невялікай вёсцы нашага раёна - для Фрыды Рейзман гэта святое месца.

Аддаць даніну памяці людзям, якія ратавалі яўрэйскіх дзяцей, рызыкуючы сваім жыццём, прыехалі былыя вязні канцлагераў, прадстаўнікі мясцовай улады, грамадскіх арганізацый. Першымі вянкі да помніка ўсклалі юныя валанцёры з Германіі. У ліку ганаровых гасцей была амбасадар Вялікабрытаніі ў Рэспубліцы Беларусь Фіона Гіб. Дыпламат адзначыла, што вельмі важна памятаць ахвяр Халакоста. Яўрэйская тэма для Фіёны Гіб у нейкай ступені з'яўляецца асабістай: на радзіме яна жыла па суседстве з яўрэйскай сям'ёй.

Удзельнікі мерапрыемства зладзілі своеасаблівы экскурс у мінулае. У кожнага ў сэрца свая боль, звязаная з Халакостам. Раіса Сямашка, адна з Праведнікаў Мiру, нагадала ўсім гісторыю Парэчча. Дарэчы, у Мінску цяпер пражывае ўсяго сем чалавек, якія ў гады вайны ратавалі яўрэйскіх дзяцей.

- Мы выжылі дзякуючы таму, што былі адзіныя. У канцлагерах побач з намі было шмат яўрэйскіх дзяцей, і мы заўсёды трымаліся разам, падтрымлівалі адзін аднаго, - адзначаюць малалетнія вязніцы Зоя Давыдзенка і Ларыса Александрэнка. Зою Вікенцьеўну ў пяць гадоў фашысты вывезлі з роднага Бабруйска ў Германію. Ларыса Аляксееўна трапіла ў гета ў Брэсцкім раёне ў чатыры гады.

Усе выступоўцы рабілі акцэнт на тым, каб Парэчча афіцыйна атрымала статус вёскі Праведнікаў Мiру. Гэтая думка прагучала не ўпершыню. Кіраўнік беларуска-германскага праекта «Гістарычная майстэрня» Кузьма Козак і іншыя прадстаўнікі грамадскіх арганізацый адзначылі, што ўжо не раз выступалі з такой ініцыятывай. Складана рэалізаваць яе таму, што нідзе ў свеце няма такіх прэцэдэнтаў.

Аднак сумесная праца над гэтым працягваецца. Наш зямляк, беларускі скульптар Аляксандр Фінскі паказаў эскіз помніка, які плануюць усталяваць у Парэччы. Манумент аб'ядноўвае вобраз дома, дзе дзеці знайшлі абарону, і вобраз вёскі.

Працягнулася мерапрыемства ў раённым краязнаўчым музеі. Экскурсію для гасцей правёў дырэктар Аляксандр Прановіч. Цікава, што на фота 1974 года, дзе захаваны атрад імя Кутузава 2-й Мінскай партызанскай брыгады, Фрыда Рэйзман знайшла сябе.

Старшыня савета Мінскай абласной арганізацыі ГА «БСА» Уладзімір Белавусаў прэзентаваў кнігу «Нашчадкам у год малой радзімы». У адным выданні сабрана інфармацыя аб гісторыі нашага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аб спаленых вёсках, аб афганскай вайне. Над стварэннем кнігі аўтар разам з Аляксандрам Казаком, які падрыхтаваў ілюстрацыі для кнігі, працавалі паўтара гады.

Удзельнікі мерапрыемства падзякавалі кіраўніцтву раёна за арганізацыю сустрэчы і за наведванне цікавага музея. У будучым годзе арганізатары плануюць правесці на базе нашага раёна падобнае мерапрыемства ў фармаце маштабнага форуму.

Чытаць 651 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»