Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

10.05.2019

Ва ўрочышчы «Баруслава» прайшоў памятны мітынг

У рамках сацыяльна-патрыятычнага праекта «Беларусь памятае. Пухаўшчына ганарыцца» раённы Савет ветэранаў 8 мая арганізаваў паездку непаўналетніх вязняў ва ўрочышча «Баруслава», размешчанае ў лясах Пухавіцкага лясніцтва, дзе пахавана больш за 350 партызан і мірных жыхароў.

Ужо на працягу 35-ці гадоў напярэдадні Дня Перамогі, па ініцыятыве жыхаркі мястэчка Пухавічы, інваліда першай групы, Марыі Фёдараўны Есіпянок вязні фашысцкіх лагераў , а іх у раёне сёння засталося крыху больш за 250 чалавек, нягледзячы на свой сталы ўзрост, імкнуцца пабываць на гэтых пахаваннях, дзе спачываюць астанкі іх родных, блізкіх, аднавяскоўцаў... Магілы ўтрымліваюцца ў належным парадку: над імі шэфствуе раённы саюз афіцэраў і навучэнцы Мар'інагорскага аграрна-тэхнічнага каледжа імя В. А. Лабанка.

І ў цяперашнюю паездку традыцыйна мітынг адкрыла Есіпянок М. Ф.; затым выступіў Белавусаў Уладзімір Пятровіч, старшыня Саюза афіцэраў Мінскай вобласці; далей - Ганна Аляксандраўна Сабалеўская, старшыня раённага Савета ветэранаў. Яна запаліла лампадку з агнём памяці і абвясціла хвіліну маўчання ў памяць аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Прысутным на мітынгу піянерам Мар'інагорскай СШ нумар чатыры было дадзена права ўскласці кветкі на кожную магілу ў дадзеным ўрочышчы. І кожны выступоўца заклікаў школьнікаў памятаць, што адбывалася ў тыя гады вайны на гэтым святым месцы, і абавязкова перадаваць сваім нашчадкам пра пачутае, каб памяць аб іх жыла вечна. У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за пяцьдзесят чалавек. Раённы савет ветэранаў ўдзячны начальніку ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму Пухавіцкага райвыканкама Сяргею Іванавічу Вусіка за выдзяленне аўтобусаў для арганізацыі паездкі.

Чытаць 685 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»